Вы тут

Праходзіць пасяджэнне Міждзяржаўнага экалагічнага савета дзяржаў — удзельніц СНД


Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуюць падчас V пасяджэння Міждзяржаўнага экалагічнага савета дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МЭС СНД), якое праходзіць 17—18 верасня ў Ерэване (Рэспубліка Арменія). Ад Беларусі ўдзел у мерапрыемстве прымае міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.


Фота mіnprіroda.gov.by.

Падчас пасяджэння будзе разгледжана шырокае кола пытанняў, звязаных з забеспячэннем прыродаахоўнай дзейнасці. Дзяржавы — удзельніцы МЭС СНД абмяняюцца вопытам работы ў такіх галінах, як абыходжанне з адходамі, уніфікацыя метадаў разліку выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, рэалізацыя дзяржаўнай экалагічнай палітыкі і іншыя.

Як расказалі ў прэс-службе Мінпрыроды, кіраўнік прыродаахоўнага ведамства падзеліцца вопытам, якія захады наша краіна робіць па рэалізацыі абавязацельстваў у галіне барацьбы са зменай клімату.

16 верасня Андрэй Худык сустрэўся са сваім армянскім калегам  Эрыкам Грыгаранам. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ход рэалізацыі Мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя паміж прыродаахоўнымі ведамствамі краін, які быў падпісаны ў 2016 годзе.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай дзейнасці, у тым ліку ў сферы барацьбы са зменай клімату. Бакі адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння на пляцоўках міжнародных шматбаковых мерапрыемстваў, а таксама ў ходзе рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў рамках Усходняга партнёрства.

Андрэй Худык заклікаў разам падумаць над актывізацыяй работы МЭС СНД і ў якасці магчымых кірункаў сумеснай дзейнасці прапанаваў: змякчэнне наступстваў і адаптацыю да змены клімату, кіраванне ААПТ і стварэнне біясферных рэзерватаў, эканамічныя механізмы ўстойлівага прыродакарыстання.

17 верасня Андрэй Худык правёў сустрэчу са старшынёй Камітэта аховы навакольнага асяроддзя пры Урадзе Рэспублікі Таджыкістан Даўлатшохам Курбаналі Гулмахмадзода. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі неабходнасць падрыхтоўкі двухбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ведамствамі. Андрэй Худык таксама выступіў з ініцыятывай наладзіць абмен вопытам у галіне правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, а таксама найлепшымі практыкамі ў іншых сферах прыродаахоўнай дзейнасці, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Наступнае, VІ пасяджэнне МЭС СНД пройдзе ў 2020 годзе ў Мінску.

Настасся АЛЯКСЕЕВА

Загаловак у газеце: Ад абыходжання з адходамі да змены клімату

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».