Вы тут

Дэпартамент аховы вызначае лепшых супрацоўнікаў


На базе Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС праходзіць агляд-конкурс сярод найлепшых супрацоўнікаў. Сваё майстэрства ў першы дзень паказалі навучэнцы спецыялізаванага ліцэя Міністэрства ўнутраных спраў. Але сапраўднае відовішча чакала гледачоў пасля. Кіналагічныя разлікі пераадольвалі спецыяльную паласу перашкод і затрымлівалі ў лабавой атацы ўмоўнага праціўніка.


— Агляды-конкурсы штогод праходзяць ва ўсіх структурных падраздзяленнях ведамства, — расказаў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі МУС Мікалай Мельчанка. — Дэпартамент аховы — не выключэнне. Тут працуюць людзі, якія ў першую чаргу выбываюць на затрыманне злачынцаў. Пакрысе выходзім і на міжнароднае супрацоўніцтва. Сёлета паназіраць за нашым конкурсам прыехалі госці з Сербіі, Таджыкістана, Узбекістана і Кыргызстана.

Хутчэй за ўсіх паласу перашкод прайшоў малодшы інспектар-кінолаг гадавальніка службовых сабак Гомельскага абласнога ўпраўлення старшына Станіслаў Тарасенка разам са сваім выхаванцам па мянушцы Нэльсі.

— Для сабакі было трохі складана пераадольваць двухметровую лесвіцу, — кажа міліцыянер. — Мне ж лёгка было паўсюль — а інакш і быць не можа, калі хочаш паказаць найлепшы вынік у параўнанні з іншымі. Нам трэба быць фізічна лепш падрыхтаванымі за злачынцу.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў пятніцу. Пераможца атрымае ў якасці галоўнага прыза аўтамабіль.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».