Вы тут

Падпісаны ўказ «Аб дзейнасці Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь»


Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 343 «Аб дзейнасці Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь».


«Указ распрацаваны ў мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных у ходзе даклада рэктара Акадэміі кіравання 24 ліпеня 2018 года, а таксама для прывядзення ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць навучальнай установы, і накіраваны на далейшае яе ўдасканаленне», — паведамляе прэс-служба Акадэміі кіравання.

Указам зацвярджаецца новая рэдакцыя Статута, удакладнены прадмет дзейнасці Акадэміі кіравання, карэктуюцца задачы і функцыі, ускладзеныя на яе, змяняюцца падыходы да фарміравання яе структуры.

У Статуце замацоўваецца права Акадэміі кіравання ўжываць модульны прынцып прадстаўлення зместу адукацыйнай праграмы ў вучэбна-праграмнай дакументацыі. Таксама зацверджана Палажэнне аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, стажыроўцы і павышэнні кваліфікацыі ў адпаведнасці з дзяржаўным заказам, у якім прадугледжаны шэраг абноўленых падыходаў да падрыхтоўкі кіруючых кадраў.

Удакладнены этапы фарміравання і віды адукацыйных праграм дзяржаўнага заказу на навучанне кіруючых кадраў і іх рэзерву. Удасканальваецца сістэма адбору кандыдатур для навучання ў Акадэміі кіравання. «Прыняцце гэтай нормы будзе садзейнічаць павышэнню зацікаўленасці ў навучанні як з боку арганізацыі, якая накіравала работніка на навучанне, так і самога работніка, а таксама прадухіліць нямэтавае расходаванне бюджэтных сродкаў», — лічаць распрацоўшчыкі дакумента.

У дачыненні да найбольш здольных слухачоў Акадэміі кіравання будуць выпрацоўвацца прапановы па выкарыстанні іх кіраўніцкага патэнцыялу ў сістэме дзяржаўных органаў.

У мэтах павышэння матывацыі моладзі да навучання ў Акадэміі кіравання павялічаны памер стыпендый студэнтаў. Прадугледжваюцца меры па прыцягненні да выкладчыцкай дзейнасці найлепшых прафесарска-выкладчыцкіх кадраў і спецыялістаў-практыкаў у сферы дзяржаўнага кіравання.

«Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць прывесці дзейнасць Акадэміі кіравання ў адпаведнасць з сучаснымі задачамі па падрыхтоўцы рознабакова адукаваных, высокакваліфікаваных і ідэалагічна дасведчаных кіраўнікоў», — каментуе дакумент прэс-служба Прэзідэнта.

«Па сутнасці справы, мы разглядаем магчымасць выхаду з класна-ўрочнай сістэмы работы з такой катэгорыяй слухачоў, іх замацавання за тым ці іншым кіраўніком дзяржоргана», — кажа рэктар Акадэміі кіравання Генадзь Пальчык. Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра свайго роду работу дублёрам непасрэдна ў дзяржоргане, арганізацыі.

«Гэта абсалютна новы крок, і мы разглядаем яго па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі як своеасаблівы рэспубліканскі эксперымент», — падкрэсліў рэктар.

Генадзь Пальчык адзначыў, што прыняцце ўказа — найважнейшы этап развіцця сістэмы бесперапыннай прафесійнай падрыхтоўкі кадраў у сферы кіравання. Дакумент комплексна рэгулюе дзейнасць акадэміі, вядучай установы адукацыі ў Беларусі па падрыхтоўцы кіруючых кадраў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Справа дзяржаўнай важнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.