19-20 верасня Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Назаўжды разам (да 80-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР)”.
У рамках правядзення канферэнцыі будуць разгледжаны наступныя пытанні: актуальныя праблемы крыніцазнаўства і гістарыяграфіі; польска-савецкая вайна 1919 - 1921 гадоў і Рыжскі мір 1921 года; грамадска-палітычнае жыццё і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі; сацыяльна-эканамічнае становішча і культура ў Заходняй Беларусі; геапалітычнае становішча ў Еўропе ў 1938 - 1939 гадах і пачатак Другой сусветнай вайны; ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР і шэраг іншых.
У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі і замежжа, грамадскія дзеячы.
Надзея НІКАЛАЕВА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.