Вы тут

Нацбібліятэка Беларусі папоўніцца кнігамі пра Султанат Аман


Міністэрства спадчыны і культуры Султаната Аман падорыць свае кнігі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 19 верасня, паведамілі БЕЛТА ў бібліятэцы.


Дэлегацыя Султаната Аман на чале са старшынёй Нацыянальнага камітэта архіваў і дакументацыі краіны Хамедам аль-Даваяні 17-21 верасня наведвае Мінск. Чытачам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі госці перададуць больш за 500 выданняў на арабскай і англійскай мовах на тэму гісторыі, рэлігіі, палітыкі, культурнай спадчыны Амана, турыстычныя фотаальбомы.

Упершыню госці з Амана наведалі галоўнае кнігасховішча Беларусі яшчэ ў 2007 годзе. З таго часу прайшоў шэраг візітаў, экскурсій, а таксама мастацкая выстава "Аман кліча", у час якой у фонд Нацыянальнай біблятэкі таксама паступілі кнігі па гісторыі, культуры і традыцыях гэтай дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.