Вы тут

На Міншчыне пройдзе абласны этап сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла –2019”


Абласны этап штогадовага рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта адбудзецца 20 верасня ў Любанскім раёне. У парку культуры і адпачынку адмысловыя спаборніцтвы будуць доўжыцца з 12 да 18 гадзін.


За званне лепшай працавітай і маладой сельскай сям'і будуць змагацца 17 сем'яў з розных куткоў Міншчыны. Сярод удзельнікаў праекта гэтага года -- механізатары, жывёлаводы, трактарысты, кіроўцы, леснікі, паштальёны, педагогі і ўрачы, якія і сваё жыццё, і прафесійную дзейнасць цалкам звязваюць з сельскай мясцовасцю.

Ідэйным натхняльнікам праекта абласнога тура выступае Мінская абласная арганізацыя ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” пры падтрымцы ўсіх зацікаўленых.

Арганізатары “Уладар сяла” прапануюць удзельнікам прайсці конкурсныя выпрабаванні: сем'ям трэба будзе крэатыўна прадставіць сваю гаспадарлівасць і гасціннасць у конкурсе візітных картак “Вітаем па-беларуску", рубцы і складзіраванні дроў (конкурс “Дрывасекі”), прафесіяналізм у вырабе лавачак (конкурс “Спрытнякі”), прайсці сельскую спартыўную эстафету на лепшы час. Таксама кожная сям'я-удзельніца пройдзе інтэлектуальную віктарыну на лепшае веданне сваёй малой радзімы (конкурс “Інтэлектуалы вёскі”).

У групе Мінскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” у сацыяльнай сетцы “УКантакце” “Моладзь Міншчыны” стартаваў анлайн-конкурс відэаролікаў “Вось маё!”, дзе ўдзельнікі абласнога этапу праекта прадэманструюць свае падворкі і ўклад жыцця сучаснай сям'і, якая жыве ў вёсцы.

Завершыцца праект урачыстым падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем удзельнікаў і пераможцаў конкурсу “Уладар сяла – 2019”.

Ацэньваць конкурс сёлета будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі ўлады, прафсаюзаў, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, а таксама грамадскіх арганізацый.

Сям'я-пераможца абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2019”, акрамя галоўных узнагарод і прызоў, атрымае права прадстаўляць Мінскую вобласць у фінале рэспубліканскага праекта.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.