Вы тут

У Жабінцы з розніцай у 10 хвілін знайшлі два снарады часоў ВАВ


У дзяжурную часць Жабінкаўскага РАУС на працягу 10 хвілін паступіла два паведамленні пра выяўленне снарадаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Першы званок паступіў у 14:20 гадзін ад мясцовай жыхаркі, якая патлумачыла, што пры правядзенні земляных работ у двары свайго дома выявіла прадмет падобны на снарад.

Супрацоўнікі міліцыі неадкладна выбылі на месца выяўлення. Знаходкай аказаўся 76-мм артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Другое паведамленне паступіла праз 10 хвілін ад супрацоўніка ААТ "Жабінкаўскі цукровы завод", які растлумачыў, што пры сартаванні цукровых буракоў знойдзены 76-мм артылерыйскі снарад.

У цяперашні час боепрыпасы знішчаны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.