Вы тут

«Судзілі, радзілі, стрэлачніка знайшлі». Лукашэнка пра выпадак у гомельскай школе


Да праблем школы Прэзідэнт звярнуўся падчас даклада па эканоміцы прадстаўнікоў урада.


На сустрэчы разгледзелі пакет прагнозных дакументаў на 2020 год. У іх ліку — ключавыя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, праекты бюджэту, Дзяржаўная праграма кіравання дзяржаўнымі фінансамі, асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі.

«Настаў момант сур’ёзна звярнуцца да таго, як мы працуем ў гэтым годзе, калі мы вельмі дрэнна выконваем асабістыя планы, якія мы самі для сябе прапісваем, стаіць пытанне, навошта нам ўвогуле тады збірацца ў такім фармаце напярэдадні канца года і разглядаць нейкія планы і прагнозы, калі мы іх не выконваем. Лагічна?», — задаў пытанне Прэзідэнт.

На дакладзе ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі не толькі распрацоўшчыкі дакументаў, але і тыя, хто даваў па іх заключэння альбо мае альтэрнатыўны пункт гледжання. Прагноз на бягучы год прымаўся дзеючым складам урада. Лідар дзяржавы адзначыў, што на леташняй нарадзе ён чуў доказы, што прагноз вывераны, абгрунтаваны і пралічаны, і яго даручэнне ўсе ведаюць — усё запланаванае павінна быць рэалізавана. «У многіх з вас і асобных, іншых чыноўнікаў у галаве думка, вось выбары і іншае, хто будзе і як будзе працаваць. Публічна адказваю вам на гэта пытанне — той, хто сёння працуе і выконвае прагнозы, планы, прыносіць краіне карысць, той будзе працаваць, натуральна, — сказаў кіраўнік краіны. — У мяне няма палітыкі асабліва набліжаных, аддаленых, і як там, сёння актыўна папісваюць у інтэрнеце — „Лукашэнка, транзіт улады“, „Хто будзе ва ўладзе“ і гэтак далей... Дзяцей пачынаюць перабіраць. Дык вось, паслухайце мяне, ніякіх дзяцей не перабірайце. Ніякія дзеці ў мяне не рыхтуюцца ні да якога транзіту ўлады».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, працаваць у яго камандзе (як і раней) будуць толькі тыя, хто хоча працаваць і ўмее слухаць, выконваць даручэнні, каб не было так, як у выпадку з настаўніцай у Гомелі. 

«Калі Румас, і Качанава, і іншыя віцэ-прэм’еры, міністры мяне не чуюць, вы лепш збірайце партфелі і сыходзьце адразу. І справа не ў гэтай настаўніцы, а справа ў тым, што вы не пачулі мяне на лінейцы, калі я адкрываў новую школу ва Уруччы, — што ў нас бардак у школе. Там парадак трэба наводзіць. Вы што, чакаеце, як у Стоўбцах у нас адбылося?», — нагадаў лідар дзяржавы.

Па меркаванні Аляксандра Лукашэнкі, усё пачынаецца са здзекаў з настаўнікаў. Асабліва абурыўся ён тым, што гэта здымаюць на камеру тэлефона і выкладваюць у Сеціва. Прэзідэнт звярнуўся да кіраўніка Гомельскай вобласці: «У цябе куля праляцела побач з вухам, таму што ты там зусім нядаўна, а тое табе б было, што і ўсім астатнім».

Кіраўнік краіны асудзіў кіраўніцтва, якое, напужаўшыся выкладзенага ў інтэрнэт відэа, зладзілі разборкі і пакаралі настаўніка. «Я на месцы гэтага настаўніка галаву бы адкруціў шчанюку якомусьці. У тэлефонах сядзяць там. Няўжо вы не разумееце, у вас жа свае дзеці, што айфон, тэлефон і іншыя гаджаты ў школе — гэта не толькі адцягванне ад заняткаў. Яны перастаюць думаць», — канстатаваў Прэзідэнт.

Ён адзначыў: нядаўна на сустрэчы міністр адукацыі Ігар Карпенка запэўніў, што ў сістэме ўсё выдатна. А на самой справе... 

«Калі такі бардак у школе, не патрэбны ні падручнікі, ні праграмы, ні новыя метадычкі — усё гэта пустая страта грошай, — выказаў думку беларускі лідар. — Судзілі, радзілі, стрэлачніка знайшлі. Углыб глядзіце».

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».