Вы тут

Цеплавая мадэрнізацыя дамоў абыйдзецца беларусам у суму да 40 рублёў за 1 квадратны метр плошчы кватэры


Да 40 рублёў за 1 квадратны метр плошчы кватэры абыйдзецца беларусам цеплавая мадэрнізацыя іх дамоў. Сума будзе залежаць ад пераліку мерапрыемстваў, якія жыхары вырашаць правесці для павышэння энергаэфектыўнасці будынка. Пра гэта інфармуюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на намесніка дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Леаніда Паляшчука.


Ён таксама адзначыў, што аплата будзе налічвацца ўжо пасля завяршэння ўсіх работ і прыёмкі дома ў эксплуатацыю. Прадугледжана растэрміноўка на 10 гадоў, якая можа быць прадоўжана да 15 гадоў для грамадзян, якія адносяцца да катэгорый малазабяспечаных і сацыяльна слабых.

Па словах Леаніда Палешчука, укладанні жыхароў у цеплавую мадэрнізацыю акупяцца за 10-14 гадоў. Гэта адбудзецца за кошт таго, што энергаспажыванне такіх дамоў знізіцца, як і плацяжы за ацяпленне.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.