Вы тут

Жыхара Маладзечна асудзілі на 18 гадоў калоніі за збіцьцё пенсіянера да смерці


Да 18 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны жыхар Маладзечна за забойства 64-гадовага пенсіянера, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці.


Малады чалавек у стане алкагольнага ап'янення ноччу 24 снежня 2018 года нанёс пажылому мужчыну ў яго доме не менш за 34 удараў нагамі, рукамі і малатком, у тым ліку па галаве, душыў яго. Ад атрыманых траўмаў на фоне шоку мужчына памёр на месцы.

Увесь працэс збіцця фігурант здымаў на камеру мабільнага тэлефона, каб паказаць сваёй дзяўчыне, які ён "надзейны абаронца". Пазней перадаў ёй відэафайлы па інтэрнэце.

Абвінавачаны з 14-гадовага ўзросту 14 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з ужываннем спіртнога, знаходзіўся ў ЛПП.

З улікам пазіцыі дзяржабвінаваўцы Мінскі абласны суд прызначыў жыхару Маладзечна пакаранне ў выглядзе 18 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.