Вы тут

Лабараторыя інавацыйных праектаў запрашае на Дзень адкрытых дзвярэй


Установа "Лабараторыя інавацыйных праектаў" прапануе пазнаёміцца ​​са сваімі навучальнымі праграмамі, якія рэалізуюцца для розных катэгорый грамадзян у фарматах анлайн, афлайн і змешанага навучання. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў Мінску 22 верасня ў трэнінгавай зале гасцініцы “БонГатэль” па адрасе: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 2. Для ўдзелу ў мерапрыемствах неабходная папярэдняя рэгістрацыя і атрыманне персанальнага запрашэння ад арганізатараў. Магчымы таксама ўдзел анлайн з дапамогай анлайн-трансляцыі.


Папярэдняя праграма  мерапрыемства:

  • 09.30-10.50 - Круглы стол для спецыялістаў “Тэндэнцыі ў дадатковай адукацыі дарослых”
  • 11.00-12.20 - Варкшоп для спецыялістаў і бацькоў “Загадка пад імем Z. Тэорыя пакаленняў”
  • 12.30-13.50 - Семінар “Крызіс сярэдняга ўзросту: шанц на новае жыццё”
  • 14.00-15.20 - Семінар “Эфектыўныя навучальныя праграмы для грамадзян ва ўзросце 50+”
  • 15.30-16.50 - Прэзентацыя доўгатэрміновых навучальных праграм для настаўнікаў, выкладчыкаў, трэнераў і спецыялістаў па навучанні і развіццю персаналу
  • 17.00-18.20 - Трэнінг для лідараў “Як арганізаваць навучальны гурток па цікавай тэме?”

Рэгістрацыя па спасылцы

Па ўсіх пытаннях адносна Дня адкрытых дзвярэй можна звяртацца да дырэктара Лабараторыі інавацыйных праектаў Віталія Нікановіча па электроннай пошце: vitali@e-edu.org або праз месэнджары: +375 29 869 39 21 (Viber, Whats App, Telegram) .

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.