Вы тут

18 мільёнаў еўра — планаваны аб'ём фінансавання па праграме ЕС


У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова з кіраўніком аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь Берандам дэ Гроатам. У сустрэчы прыняў удзел таксама старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў.


Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента, Беранд дэ Гроат расказаў аб новай праграме ЕС для Беларусі ў галіне рэгіянальнага развіцця і падтрымкі мясцовых ініцыятыў, якая рыхтуецца сумесна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. Дакумент накіраваны на садзейнічанне комплекснаму развіццю рэгіёнаў за кошт выкарыстання іх канкурэнтных пераваг. Ён уключае тры асноўныя кампаненты — навучанне мясцовых органаў улады і органаў самакіравання новым практыкам эканамічнага развіцця, у тым ліку фарміраванню стратэгій рэгіянальнага развіцця, вызначэнне «пунктаў росту» ў рэгіёнах, а таксама фінансаванне праектаў па іх развіцці. Плануецца, што праграма будзе запушчана налета і ахопіць Гомельскую, Магілёўскую і Віцебскую вобласці. Аб'ём фінансавання ацэньваецца больш чым у 18 мільёнаў еўра.

Беранд дэ Гроат падкрэсліў, што супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю развіваецца па многіх кірунках — энергетыка і энергаэфектыўнасць, ахова навакольнага асяроддзя, адукацыя, ахова здароўя і іншыя. «У цэлым гэтае супрацоўніцтва ацэньваецца як эфектыўнае з пункту гледжання тых задач, якія ставіліся ў межах праграм. Але я хацеў бы падкрэсліць, і мы гэта абмяркоўваем з Міністэрствам эканомікі Беларусі: прыйшоў час выходзіць на больш высокі ўзровень узаемадзеяння ў сферы эканамічнага развіцця. Менавіта ў гэтым кантэксце мы распрацоўваем новую праграму», — заявіў ён.

У сваю чаргу, Аляксандр Папкоў адзначыў, што Беларусь разлічвае на сумесную работу, якая прынесла б практычны вынік і дапамагла б у вырашэнні многіх рэгіянальных пытанняў. «У цэнтры ўвагі нашай рэгіянальнай палітыкі — чалавек. Таму калі мы кажам аб устойлівым развіцці тэрыторый, гаворка ідзе пра экалогію, вырашэнне сацыяльных пытанняў, эканоміку. А гэта даходнасць насельніцтва, узровень і якасць медыцынскага абслугоўвання, адукацыя і гэтак далей», — сказаў ён.

Старшыня Пастаяннай камісіі прапанаваў пры падрыхтоўцы праграм ЕС каардынаваць дзеянні для забеспячэння эфектыўнага асваення грантаў. «Пры гэтым задачы, якія ставяцца, павінны быць зразумелыя, ясныя, адпрацаваныя. Мы павінны вызначыць кірункі дзейнасці, «пункты росту» для канкрэтных тэрыторый, — сказаў ён. — Магчыма, мы зробім гэта на базе аднаго раёна і пакажам як прыклад — што трэба рабіць, каб аднавіць эканамічны патэнцыял».
Асаблівае значэнне пры гэтым неабходна надаць развіццю прадпрымальніцтва, дадаў Аляксандр Папкоў.

Ён нагадаў, што па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Беларусі рыхтуецца канцэпцыя развіцця мясцовага самакіравання. «У аснову мы закладваем Еўрапейскую хартыю мясцовага самакіравання, але з улікам нашых асаблівасцяў. З гэтай мэтай цяпер вывучаем практыку Францыі, Германіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы», — праінфармаваў ён. Развіваецца супрацоўніцтва па гэтых пытаннях з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы.

Загаловак у газеце: Надаць новы імпульс

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.