Вы тут

Участкі для галасавання пераехалі на першы паверх


Зразумела, не ўсе. Але ж значна больш, чым было ў мінулую выбарчую кампанію.


Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага гарвыканкама Таццяна Марчанка расказала, што пры падрыхтоўцы да сёлетніх выбараў вырашаны пытанні па пераносе памяшканняў участкаў для галасавання з другога паверха на першы ў пяці ўстановах адукацыі. Цяпер на другім паверсе размешчана 36 такіх памяшканняў, а ў 2016 годзе іх было 56.

Дарэчы, патрабаванням безбар'ернага асяроддзя ў Гомелі ў той ці іншай меры адпавядаюць 67 % (139 з 208) участкаў для галасавання. У мінулую выбарчую кампанію — толькі 41 %. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Напрыклад, створана безбар'ернае асяроддзе ў СШ № 72 абласнога цэнтра, дзе размешчаны чатыры ўчасткі для галасавання: ёсць пандусы, поручні, магчымасць перасоўвання ўнутры будынка.

У дзень асноўнага галасавання 1209 паўналетніх інвалідаў-спінальнікаў, якія жывуць у Гомелі, змогуць скарыстацца магчымасцю аддаць свой голас за кандыдата як па месцы жыхарства, так і непасрэдна на ўчастку. Спісы будуць перададзены ва ўчастковыя камісіі, члены якіх удакладняць месца, дзе людзі з абмежаванымі магчымасцямі хочуць прагаласаваць.

Таксама валанцёры будуць аказваць дапамогу ўсім, каму яна патрабуецца, — у тым ліку і сталым. На некаторых участках плануюць устанавіць часовыя прыстасаванні для безбар'ернага доступу інвалідных калясак. Паўсюдна будуць трафарэты і лупы для выбаршчыкаў, якія маюць дрэнны зрок ці не бачаць увогуле. Старшыня абласной выбарчай камісіі Аляксей НЯВЕРАЎ падкрэсліў важнасць стварэння ўмоў на ўчастках для галасавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.