Вы тут

Сельскім настаўнікам павысяць тарыфныя стаўкі на 20 %


 Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Савета міністраў ад 18 верасня № 630


Беларускі ўрад працягвае працаваць над павышэннем аплаты працы некаторых катэгорый бюджэтнікаў. Чарговае павышэнне заробкаў закране сельскіх педагогаў.

Згодна з рашэннем Саўміна ад 18 верасня № 630, тарыфныя стаўкі (аклады) будуць павялічаны на 20% тым педагогам, якія працуюць ва ўстановах адукацыі па-за сельскай мясцовасці, але пры гэтым іх працоўнае месца размешчана ў сельскай мясцовасці. Таксама павышаюцца аклады і ў супрацоўнікаў устаноў, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.  На 20 % павысяцца аклады і ў прыёмных бацькоў, а таксама бацькоў-выхавальнікаў, у якіх працоўнае месца размешчана ў сельскай мясцовасці.

Павышэнне тарыфных ставак распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 1 верасня гэтага года. Дакумент будзе дзейнічаць да канца бягучага каляндярнага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.