Вы тут

У Віцебску сямейная пара абрабавала дыскаўнтар


Удзень па тэлефоне “102” у дзяжурную службу УУС аблвыканкама звярнулася прадавец крамы “Востраў чысціні", які знаходзіцца на Маскоўскім праспекце ў Віцебску. Яна паведаміла, што пяць хвілін таму невядомыя злачынцывыкралі з гандлёвага аб'екта прадметы асабістай гігіены.


Як устанавілі аператыўнікі, у краму зайшла парачка. Пакуль мужчына чакаў сваю спадарожніцу каля ўваходу, жанчына сышла ўнутр памяшкання. Там яна пачала аглядаць тавар і сёе-тое класці сябе ў пакет. Іншую частку прадукцыі дама стала хаваць пад адзеннем. Ахоўнік заўважыў гэта і прапанаваў ёй выкласці скрадзеныя прадметы. Зладзейка пераклала ўсё ў пакет і стала рухацца да выхаду. Калі ахоўнік паспрабаваў яе спыніць, кампаньён жанчыны схапіў яго і ўтрымліваў, пакуль тая не збегла з месца здарэння. Пасля гэтага мужчына таксама рэціраваўся.

Супрацоўнікі міліцыі па гарачых слядах затрымалі тых, хто нападаў. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, аказалася, што злачынства здзейснілі непрацуючыя муж і жонка 1979 і 1964 гадоў нараджэння. Парачка была затрыманая, выкрадзенае з крамы — канфіскавана. У дачыненні да іх заведзена крымінальная справа за рабаванне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.