Вы тут

Кубак па адукацыйнай робататэхніцы стартуе ў Беларусі ў лістападзе


Асацыяцыя "Адукацыя для будучыні" прапануе новы маштабны праект - "Кубак па адукацыйнай робататэхніцы".


Юных і дарослых аматараў робататэхнікі чакае цэлая серыя ўражлівых спартыўных турніраў, дзе інтэлект спалучаецца са спортам, а вынаходлівасць - з вялікім аб'ёмам ведаў. "Кубак па адукацыйнай робататэхніцы" закліканы адкрыць новыя магчымасці для самарэалізацыі, быць на хвалі адукацыйных тэндэнцый, а таксама ператварыць асабістае хобі ў актыўнасць рэспубліканскага і нават міжнароднага ўзроўню.

Турніры "Кубка па адукацыйнай робататэхніцы" пройдуць у розных гарадах Беларусі: Пінску, Мінску, Гомелі, Барысаве, Віцебску і Брэсце. Кожны турнір, які аб'ядноўвае некалькі спаборніцкіх катэгорый, уяўляе сабой раўнацэнны этап у агульным "Кубку па адукацыйнай робататэхніцы": па выніках кожнага з турніраў вызначаюцца прызёры і пераможцы ў сваёй катэгорыі. Акрамя таго, па выніках "Кубка па адукацыйнай робататэхніцы" будуць вызначаныя "абсалютныя" пераможцы і прызёры ў агульным заліку ў кожнай катэгорыі (усяго 10 агульных залікаў).

Кубак стартуе ў канцы лістапада 2019 года і ўрачыста завершыцца ў маі 2020 года на самым масавым і відовішчным міжнародным робататэхнічным спаборніцтве ў Беларусі - VIII Мінскім адкрытым робатурніры!

Удзел у турнірах "Кубка" з'яўляецца бясплатным. Стаць удзельнікам  можа кожны ахвотны. Каманда можа прымаць удзел у некалькіх спаборніцкіх катэгорыях, калі толькі яны не праходзяць у адзін час.

Больш падрабязную інфармацыю аб "Кубку па адукацыйнай робататэхніцы" можна знайсці ў афіцыйным Палажэнні.

Арганізатары "Кубка" таксама шукаюць суддзяў і валанцёраў для турніраў. Каб далучыцца да судзейскай або валанцёрскай каманды, неабходна запоўніць анкету.

У хуткім часе на сайце будуць апублікаваныя рэгламенты катэгорый.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.