Вы тут

Дзве мінчанкі заблукалі ў лясах Чэрвеньскага раёна


Дзве мінчанкі заблудзіліся ў лясах Чэрвеньскага раёна, паведамілі БЕЛТА ва УУС Мінаблвыканкама.


Так, 48-гадовая жыхарка сталіцы сышла па грыбы ў лес каля вёскі Красны Дар, але не змагла самастойна знайсці дарогу назад. Жанчына звязалася з супрацоўнікамі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з дапамогай мабільнага тэлефона. Яе знайшлі на працягу некалькіх гадзін.

У падобную сітуацыю трапіла 49-гадовая мінчанка. У першы дзень водпуску яна адправілася па журавіны на балота каля вёскі Камісарскі Сад і заблукала. Жанчына патэлефанавала па нумары 102. Супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС, выкарыстоўваючы мабільную сувязь, мегафон і сігнальную гучную прыладу, аператыўна дапамаглі ёй выбрацца.

У абодвух выпадках медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.