Вы тут

Форум годнага даўгалецця пройдзе ў Мінску 1 і 2 кастрычніка


Каля 150 удзельнікаў з розных краін збярэ Форум годнага даўгалецця, які пройдзе ў Мінску 1 і 2 кастрычніка. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведамілі ў міжнародным грамадскім аб'яднанні «Узаемаразуменне».


Чакаюцца ўдзельнікі з Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Украіны, Ізраіля, Эстоніі. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных, грамадскіх, навуковых, камерцыйных арганізацый, эксперты ў галіне старэння насельніцтва, актыўныя пажылыя людзі.

На форуме абмяркуюць, што ўжо робіцца ў краіне ў інтарэсах людзей старэйшага пакалення і ў якіх кірунках варта рухацца далей. Будзе прадстаўлены праект Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце - 2030», распрацаванай урадам Беларусі з удзелам шэрагу грамадскіх аб'яднанняў. Удзельнікі пазнаёмяцца з міжнародным вопытам дзейнасці ў гэтай сферы.

У ліку арганізатараў форуму - кааліцыя «За годнае даўгалецце», навукова-даследчы інстытут Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне» і інш.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.