Вы тут

Пачаўся дзявяты форум «ТЭАРТ»


З пачаткам сезона ў культурным асяродку толькі і размоў што пра тэатр: адна за адной праходзяць прэм'еры, анансуюцца падзеі і запрашаюцца замежныя госці. У якасці даволі важкага дадатку да «шараговага» тэатральнага жыцця, наколькі яго можна назваць шараговым, учора ў Мінску з сюррэалістычнай оперы «Канцэнтрат. Адкрыццё» Юрыя Дзівакова пачаўся дзявяты форум «ТЭАРТ».


«Канцэнтрат» ёсць слоган сёлетняга выпуску. Гэтым разам штогадовы фестываль, які традыцыйна складаецца з праграм беларускіх і замежных пастановак, а таксама асобнай серыі сустрэч і майстар-класаў, падрыхтаваў для гледачоў спектаклі з Францыі, Германіі, Літвы, Грузіі і ўласна Беларусі. Першыя з іх паказваюцца ўжо сёння: да 8 кастрычніка форум запросіць на пятнаццаць пастановак і арганізуе пяць мерапрыемстваў у рамках «Школы ТЭАРТа».

Праграма «Belarus Open», якая штогадова адбірае найбольш цікавыя беларускія тэатральныя работы, аддала перавагу незалежным праектам. Госці пакажуць у Мінску «Адысею» на неіснуючай мове, харэаграфічны спектакль з Францыі, чатырохгадзінную «Плошчу герояў» Крысціяна Люпы і найлепшы спектакль 2010 года па версіі часопіса «Нью-Ёркер».

Паколькі пайшла такая тэма, на тэатры «канцэнтруемся» і мы: менавіта ён у гэты час становіцца галоўным культурным ньюсмейкерам. Усё толькі пачынаецца, з вешалкі.

Загаловак у газеце: Увесь верасень — тэатр

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.