Вы тут

Выдадзены матэрыялы Міжнароднай беларуска-кітайскай канферэнцыі


Сёлета ў горадзе Цяньцзінь (Кітайская Народная Рэспубліка) прайшла Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу.

Канферэнцыя праходзіла пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. У дні правядзення навуковага форума беларускіх і кітайскіх даследчыкаў быў адкрыты Цэнтр Якуба Коласа.


Па матэрыялах канферэнцыі Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт выдаў зборнік артыкулаў, выступленняў (пад рэдакцыяй У. Куліковіча, В. Шахаб). Сярод аўтараў зборніка – магістр літаратуразнаўства Г. Альшэўская, намеснік дырэктара СШ №1 г. Бялынічы імя М. І. Пашкоўскага Г. Алянюк, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Н. Антановіч, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Г. Арцямёнак, старшы выкладчык кафедры рускай мовы Інстытута еўрапейскіх моў і культур Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў Ван Чэнь, дацэнт Інстытута міжнароднага супрацоўніцтва і абмену Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій Т. Ігнатовіч, магістрант перакладчыцкагна факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Лю Янмін, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” М. Трус, галоўны рэдактар Шылінголскага навукова-даследчага інстытута “Эканамічны калідор Кітая, Манголіі і Расіі” Чжан Цэйюань і іншыя дасведчаныя навукоўцы і практыкі ў справе арганізацыі беларуска-кітайскіх гуманітарных сувязяў.

Большасць артыкулаў, сабраных пад адной вокладкай, прысвечаны жыццю і творчасці народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. У некаторых публікацыях згадвалася і праца Выдавецкага дома «Звязда» ў прадстаўленні кітайскай літаратуры ў Беларусі. Напрыклад – у серыі паэтычных зборнікаў «Светлыя знакі: паэты Кітая».

Зборнік артыкулаў выдадзены на беларускай, кітайскай і рускай мовах.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».