Вы тут

27-28 верасня пройдзе рэспубліканскі форум сельскай моладзі


Ён адбудзецца на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці.


Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Цэнтральны камітэт ГА "БРСМ", Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства адукацыі, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

Мэтай Форуму з’яўляецца стварэнне ўмоў для павышэння сацыяльнай і эканамічнай актыўнасці сельскай моладзі, якія спрыяюць ўстойліваму развіццю сельскіх тэрыторый, а таксама вызначэнне форм супрацоўніцтва органаў улады, адукацыйных устаноў, камерцыйных і грамадскіх арганізацый у рабоце па сацыяльнаму развіццю сяла, фарміраванні кадравага рэзерву аграпрамысловага комплексу, папулярызацыі сельскагаспадарчага працы i сельскага ладу жыцця.

Урачыстае адкрыццё форуму адбудзецца на базе апошняга. У мерапрыемстве прыме ўдзел каля 200 маладых спецыялістаў прадпрыемстваў АПК, прадпрымальнікаў, маладых работнікаў да 31 года ўстаноў адукацыі, культуры і аховы здароўя, размешчаных у сельскай мясцовасці. Большасць удзельнікаў — моладзь Мінскай вобласці, разам з тым на форум запрошаны дэлегацыі ўсіх абласцей краіны, а таксама больш за 200 студэнтаў аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. На адкрыццё запрошаны прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, культуры, аховы здароўя, эканомікі. У рамках мерапрыемства адбудзецца ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага праекта "Моладзь — за ўраджай!"

У рамках Форуму адбудуцца пленарныя пасяджэнні, выязная адукацыйная праграма з перспектыўным кадравым рэзервам, будзе арганізавана работа секцый "Сельская гаспадарка", "Прадпрымальніцтва", "Адукацыя", "Ахова здароўя", "Культура", "Моладзь" з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, сельскагаспадарчых арганізацый, бізнесу, грамадскіх аб’яднанняў.

У другі дзень форуму запланавана нефармальная сустрэча ў фармаце "адкрытага дыялогу" удзельнікаў мерапрыемства з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталляй Іванаўнай Качанавай.

Творчым працягам форуму стане фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла". У яго спаборніцтвах будуць змагацца шэсць маладых сем’яў з усіх рэгіёнаў краіны.

Кульмінацыяй мерапрыемства стане вызначэнне лепшай сям’і ў рамках праекта "Уладар сяла", а таксама падрыхтоўка рэзалюцыі форуму, дзе будуць адлюстраваны асноўныя аспекты рэгіянальнага ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.