У аператыўна-дзяжурную службу Чачэрскага РАУС звярнуўся мясцовы жыхар. Ён паведаміў аб тым, што выявіў прадметы, падобныя на снарады.
Мужчына пераехаў у прыватны дом два гады таму. З нядаўняга часу пачаў рамонтныя работы. Гападар зняў палавыя дошкі і пачаў выраўноўваць зямлю. Прыкладна на глыбіні дзесяць сантыметраў ён ўбачыў жалезныя даўбешкі, якія нагадваюць ваенныя снарады.
Будаўнічыя работы спынілі, на месца здарэння прыбыла сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС. Спецыялісты агледзелі месца і вынялі з зямлі дзве 81 міміметровыя мінамётныя міны, адзін 75 міліметровы артылерыйскі снарад і артылерыйскі ўзрывальнік, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. Увесь арсенал быў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Знойдзеныя боепрыпасы вывезлі на спецыяльны палігон і знішчылі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».