Вы тут

У Смаргонскім раёне жанчына збіла сужыцеля, той знаходзіцца ў коме


У няпростай сітуацыі давялося разабірацца праваахоўнікам са Смаргонскага РАУС. Пачалося ўсё з таго, што ў мясцовую бальніцу ў беспрытомнасці быў дастаўлены мужчына 1977 года нараджэння. Адразу ж інфармацыя ад медыкаў паступіла ў міліцыю.


Сышчыкі наведалі дом, дзе пражывае пацярпелы, але сужыцелька зпэўнена заявіла, што напярэдадні мужчына браў удзел у п'янцы і адтуль ужо вярнуўся ў такім стане, а праз дзень яму стала зусім дрэнна.

Але далей было ўстаноўлена, што прадстаўніца слабага полу сказала міліцыянерам няпраўду. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, аказваецца, яна таксама разам з сужыцелем ужывала спіртныя напоі ў гасцях у знаёмых, а па дарозе дадому ў іх распачалася сварка. Жанчына паваліла на зямлю мужчыну, пасля чаго некалькі разоў ударыла яго нагой па галаве. У той вечар пацярпелы змог самастойна дабрацца да месца, дзе пражывае, але пасля яго стан здароўя моцна пагоршыўся. Позна ўвечары наступнага дня “хуткую дапамогу” мужчыну выклікаў сын падазраванай.

Заведзена крымінальная справа па артыкулу “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.