Вы тут

Гродзенская вобласць адзначыла 75-годдзе з моманту свайго ўтварэння


Урачыстае мерапрыемства, што прайшло ў мінулую пятніцу ў абласной філармоніі, сабрало больш за тысячу гасцей. У тым ліку свята наведалі прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, які зачытаў прывітальны адрас ад кіраўніка дзяржавы.


Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў (другі злева) уручыў пасведчанні аб занясенні ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці: Генрых Федасевіч, які прысвяціў шмат гадоў працы ў аграрнай галіне рэгіёна, дырэктар, мастацкі кіраўнік і дырыжор заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ДУК «Гродзенская капэла» Уладзімір Борматаў, прызёр Параалімпійскіх гульняў, чэмпіён свету і Еўропы па інваспорце Аляксандр Трыпуць.

Ганаровыя госці акцэнтавалі ўвагу на дасягненнях і поспехах самай малой па памерах вобласці, працавітасці яе жыхароў.

— Гродзеншчына валодае ўнікальнай гісторыяй і багатай культурнай спадчынай, вялікім чалавечым патэнцыялам. Дзякуючы працы і любові да роднай зямлі кожнага з вас вобласць займае лідарскія пазіцыі па шэрагу кірункаў і знаходзіцца ў авангардзе пазітыўных пераўтварэнняў у эканоміцы і сацыяльнай сферы, — адзначыў Сяргей Румас.

Ён падкрэсліў, што Прынёманскі рэгіён вядомы сваёй культурай земляробства і робіць значны ўнёсак у харчовую бяспеку Беларусі. Сёлета ў вобласці атрымалі самы высокі ў краіне ўраджай збожжа — 1200 тысяч тон, тэмпы росту вытворчасці малака значна вышэйшыя, чым у сярэднім па краіне. Але, на думку высокага госця, самы вялікі здабытак рэгіёна — гэта людзі, якія добрасумленна працуюць на карысць свайго краю.

Таксама прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу на задачах, што стаяць сёння перад вобласцю:

— Перш за ўсё гэта мадэрнізацыя і якаснае абнаўленне вытворчасці, падтрымка бізнесу і прадпрымальніцкай актыўнасці грамадзян, прыцягненне буйных інвестыцый у прамысловасць, сельскую гаспадарку і турызм.

Шмат чаго яшчэ неабходна зрабіць, на яго думку, і для стварэння сучасных рабочых месцаў, павышэння якасці і ўзроўню жыцця людзей.

— Без прыхільнасці да сям'і і сяброў, роднага краю, любімага горада ці пасёлка немагчыма далейшае развіццё. Упэўнены, што вы і надалей будзеце плённа працаваць на карысць сваёй малой радзімы. А значыць, будуць у гісторыі рэгіёна новыя перамогі, новыя вяршыні, дасягненні, новыя славутыя імёны, — падкрэсліў Сяргей Румас.

Вялікая колькасць цёплых слоў і пажаданняў прагучала ў гэты дзень у адрас Гродзеншчыны ад шматлікіх гасцей, сяброў і замежных партнёраў вобласці.

Падчас урачыстага мерапрыемства выдатныя жыхары Прынёмання атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды. Кнігу гонару Гродзеншчыны папоўнілі імёны Уладзіміра Борматава — дырэктара, мастацкага кіраўніка заслужанага калектыву Беларусі «Гродзенская капэла», Аляксандра Трыпуця — прызёра Параалімпійскіх гульняў, чэмпіёна свету і Еўропы па інваспорце, Генрыха Федасевіча, які доўгі час працаваў у аграрнай галіне Прынёмання.

Афіцыйную частку ўрачыстасцяў працягнуў вялікі святочны канцэрт з удзелам мясцовых і сталічных артыстаў. Самым яркім падарункам стала выступленне народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, які прысвяціў усім жыхарам вобласці песню «Добрыя людзі». Ён прызнаўся, што яны і ёсць тыя людзі, з якімі «так светла ў свята і ў будзень».

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: На лідарскіх пазіцыях

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».