Вы тут

Майстар Гродзеншчыны зрабіла з нітак контуры вобласці


Выдатную работу спецыяльна да святкавання 75-годдзя Гродзеншчыны стварыла майстар-метадыст аддзела рамеснай дзейнасці Карэліцкага дома рамёстваў Вольга КРЫШЭНЬ. Палатно памерам 90 на 85 сантыметраў набыла жыхарка Гродна, а майстрыха плануе зрабіць падобную карціну крыху меншага памеру.


Кошт карціны (а гэта 250 долараў у эквіваленце), дарэчы, — гэта фактычна толькі цана матэрыялаў на яе стварэнне. Французскае мулінэ, якім вышыты аўтэнтычныя арнаменты кожнага з 17 раёнаў, абышлося ў 100 долараў, столькі ж пайшло на афармленне рамы і льняное палатно.

Толькі на збор арыгінальных узораў, характэрных для пэўнага рэгіёна, спатрэбіўся месяц. Столькі ж часу заняла сама вышыўка.

— Узоры вышыўкі для мястэчак браліся з розных побытавых прадметаў, — кажа Вольга Крышэнь. — Там, дзе на карціне шчыльная заліўка (заткана ўся плошча), я выкарыстоўвала ўзоры з посцілак. Гэта, напрыклад Зэльвенскі і Свіслацкі раёны. Для Бераставіцкага ці Мастоўскага, дзе пад вышыўкай заставаўся фон, узор брала з ручнікоў. На Карэліцкім раёне красуе вышыўка з карунак абруса, а для Астравеччыны падышла вышыўка з вязанага настольніка.

Карціна ў левым верхнім кутку аздоблена гадзіннікам, колеры якога сімвалізуюць чатыры пары года. А па перыметры палатно таксама вышыта сімвалічна: зверху — аўтэнтычны ўзор Віцебскай вобласці, з якой мяжуе Гродзеншчына, знізу — Брэсцкай, з правага боку — Мінскай, а з левага — Беластоцкага ваяводства.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.