Вы тут

Новы азотны комплекс ААТ «Гродна Азот» плануецца ўвесці ў 2025 годзе


Такую інфармацыю прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу падчас яго рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць агучыў генеральны дырэктар гэтага акцыянернага таварыства Ігар БАБЫР.


На гіганце хімічнай вытворчасці нашай краіны прэм'ер-міністр азнаёміўся з вынікамі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства і ходам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Цяпер ідзе актыўная работа адразу па некалькіх праектах, найбуйнейшы з якіх — будаўніцтва новага комплексу па вытворчасці азотных угнаенняў магутнасцю звыш 1,25 мільёна тон штогод.

— Сёлета мы абвясцілі конкурс на будаўніцтва вялікага азотнага комплексу. На сённяшні дзень у ім удзельнічаюць пяць кампаній з Азіі і Еўропы. Фінансаванне і тэхнічныя моманты абмяркоўваем з усімі кампаніямі і на гэты момант ацэньваем іх прапановы, — паведаміў Ігар Бабыр.

Да аналізу прапаноў далучыліся і кампаніі, якія спецыялізуюцца ў гэтай галіне.

Плануецца, што генеральны забудоўшчык вызначыцца да канца года, у 2020 годзе будзе падпісаны кантракт. Чакаецца, што сам комплекс будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2025-м.

Будаўніцтва новага азотнага комплексу дасць магчымасць цалкам закрыць патрэбу ў карбамідзе на ўнутраным рынку нашай краіны, а таксама забяспечыць пастаянную прысутнасць на знешніх рынках.

Дарэчы, сёлета на прадпрыемстве запушчаны новы цэх на вытворчасці азотнай кіслаты і вадкіх угнаенняў. Паспяховая рэалізацыя гэтага праекта дазволіла павысіць гадавую магутнасць вытворчасці вадкіх угнаенняў з 750 000 тон да 1,2 мільёна тон. Разам з тым, выкарыстанне энергаэфектыўных тэхналогій дазволіла паменшыць затраты на вытворчасць прадукцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».