Вы тут

На пачатак года налічвалася каля 40 тысяч асобін лася, 100 тысяч казуль, 34 тысячы аленяў


Па стане на пачатак года ў паляўнічых гаспадарках краіны налічвалася каля 40 тысяч асобін лася, 100 тысяч казуль, 34 тысячы аленяў (у тым ліку 23 тысячы высакародных). Аб гэтым нам расказаў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр КАЗАРЭЗ.


— Мы займаемся аднаўленнем колькасці розных відаў жывёлы. Напрыклад, за апошнія гады папуляцыя высакароднага аленя значна павялічылася. За грошы дзяржаўнай пошліны на права палявання кожны год мы закупляем каля паўтары тысячы асобін і селім іх у паляўнічыя ўгоддзі. Такім чынам, штогадовы прырост складае прыкладна 30—40 працэнтаў. Да таго ж, такі від палявання папулярны сярод замежных паляўнічых, якія прыязджаюць да нас.

Аляксандр Казарэз адзначыў, што прыбытковасць вядзення паляўнічай гаспадаркі ў арганізацыях сістэмы Мінлясгаса на сённяшні дзень дасягае 80 працэнтаў. Гэты паказчык знізіўся пасля таго, як у 2013 годзе ўвялі часовую забарону на паляванне на дзіка.

— Сёлета на пачатак сакавіка колькасць гэтага віду жывёлы склала каля 2300 галоў. У 2017 годзе ў гаспадарках краіны было здабыта прыкладна дзевяць тысяч, летась — больш за 7600, а сёлета інтэнсіўнасць адстрэлу склала каля 4000 тысяч, — расказаў Аляксандр Казарэз.

Павелічэнне даходу паляўнічых гаспадарак краіны адбываецца ў асноўным за кошт развіцця замежнага паляўнічага турызму. Летась выручка склала 847 тысяч еўра, паведаміў начальнік упраўлення палявання і рыбалоўства Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Сяргей ЦЭБРУК:

— Летась у краіне для прыкладна дзвюх тысяч замежных грамадзян было праведзена 838 тураў. Па выручцы сёлета мы набліжаемся да ўзроўню 2013 года, калі было шмат дзіка і масавых паляванняў. Тады БТПР зарабляла крыху больш за мільён еўра. Даходы арганізацыі ў 2018 годзе склалі 16,5 мільёна рублёў, з якіх 8,8 мільёна — ад паляўнічагаспадарчай дзейнасці. Суадносіны даходаў ды выдаткаў склалі 126 працэнтаў. Гэта сведчыць аб тым, што амаль усе нашы гаспадаркі з'яўляюцца самаакупнымі.

Сяргей Цэбрук адзначыў, што асноўная задача на сённяшні дзень — стварэнне добрых умоў для палявання беларускім грамадзянам. Таму на працягу пяці гадоў цэны на загоннае паляванне не мяняюцца. Сёлета павышаць кошт таксама не плануецца.

Сёлета дзяржінспектары выявілі 639 парушэнняў у сферы палявання. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Сяргей ШКАТУЛАЎ:

— У 66 выпадках распачатыя крымінальныя справы за незаконную здабычу дзікіх жывёл з прычыненнем буйной або асабліва буйной шкоды. У 17 выпадках заведзены крымінальныя справы за незаконную транспарціроўку жывёл. Акрамя таго, у бягучым годзе ў парушальнікаў канфіскавалі 284 адзінкі агнястрэльнай зброі, з якіх 122 не былі зарэгістраваныя. Таксама былі канфіскаваныя петлі, пасткі і іншыя прылады палявання — усяго 312 адзінак. На браканьераў накладзена штрафаў больш чым на 106 тысяч рублёў.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Умовы для айчынных паляўнічых

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з нявесткай вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.