Вы тут

Сірыйскія мігранты ў Грэцыі спрабавалі выдаць сябе за ўкраінскіх валейбалістаў


Грэчаскія сілавікі затрымалі дзесяць нелегальных мігрантаў з Сірыі, якія спрабавалі выдаць сябе за валейбалістаў з Украіны, паведамляе pressball.by.


Парушальнікаў арыштавалі ў афінскім аэрапорце, памежнікі заўважылі, што ўкраінскія пашпарты, з якімі сірыйцы спрабавалі перасекчы мяжу, былі скрадзеныя або згубленыя.

Мужчыны былі апранутыя ў аднолькавыя спартыўныя касцюмы, яны неслі з сабой ідэнтычныя спартыўныя сумкі і два валейбольныя мячы. У ходзе допыту грэчаскія паліцэйскія прыйшлі да высновы, што гэтыя грамадзяне не з'яўляюцца валейбалістамі. Сірыйцы збіраліся адправіцца ў адну з краін Еўрапейскага саюза

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?