Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
15.10.2019 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899 – 10.10.1938) – паэта, празаіка, літаратуразнаўца, крытыка, аднаго з арганізатараў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Мерапрыемства адбудзецца ў межах сумеснага з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда” праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які прысвечаны літаратарам міжваеннага часу (1920–1930-я гг.) – сябрам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.
Словы, што далі назву мерапрыемству, належаць Якубу Коласу. Ён з цеплынёй узгадваў А. Бабарэку, які заўважыў уплыў “Боскай камедыі” Дантэ на паэму “Сымон-музыка”: “Ён здагадаўся, што “Сымон-музыка” пабіты на некалькі колаў. І наогул цікава пісаў пра паэму” (М. Лужанін “Колас расказвае пра сябе”, 1964).
Адным з пepшыx y айчыннай навуцы А. Бaбapэкa пaчaў pacпpaцoўвaць тэapэтычныя пытaннi эcтэтыкi, мeтaдaлoгii лiтapaтypaзнaўcтвa, зacяpoджвaў yвaгy нa эcтэтычныx пoглядax пicьмeннiкaў, пpaблeмax тaлeнтy i лiтapaтypнaгa мaйcтэpcтвa, кyльтypы твopчacцi.
“Адaм Бaбapэкa быў пepшым cяpoд тыx, xтo ў cклaдaныx yмoвax 30-x гaдoў выcтyпiў y aбapoнy пaэтa i пaэзii aд нaпaдкaў вyльгapнa-caцыялaгiчнaй кpытыкi” (У. Кoнaн, “Адaм Бaбapэкa”, 1976).
У мерапрыемстве возьмуць удзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса “Маладосць”, даследчыкі жыцця і творчасці Адама Бабарэкі.
Падчас мерапрыемства будзе прадстаўлена часовая экспазіцыя з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!