Вы тут

У Беларусі з'явіцца першы Цэнтр дапамогі пацярпелым у ДТЗ, якія знаходзяцца ў вегетатыўным стане


На дарогах Беларусі ў ДТЗ штогод атрымліваюць шкоду здароўю 3 з паловай тысячы чалавек. Каля трох працэнтаў з іх доўгі час знаходзяцца ў вегетатыўным стане. Гэта значыць, што ў іх істотна пашкоджаны галаўны мозг. Яны не рэагуюць на самога сябе і на навакольны свет, хоць працягваюць жыць.


Першы ў краіне адмысловы цэнтр дапамогі такім людзям і іх сваякам адчыніць дзверы 26 верасня ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Адбылося гэта пры садзейнічанні дабрачыннага фонда "Бяспечныя дарогі". Ён інвеставаў у адкрыццё цэнтра вялікія грошы – 250 тысяч еўра.

Як зазначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення медыцынскай экспертызы Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева, у цэнтры будзе арганізаваны рэгістр пацыентаў, якія знаходзяцца пасля ДТЗ у вегетатыўным стане, а сваякоў навучаць прыёмам догляду за такімі хворымі. Цэнтр аснашчаны самым сучасным абсталяваннем і разлічаны на шэсць коек. Першыя пацыенты ўжо праходзяць у ім лячэнне.

Валяр'ян ШКЛЕННІК 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».