Вы тут

Беларусы для адпачынку часцей за ўсё выбіраюць Егіпет, Турцыю і Украіну


Беларусы для адпачынку часцей за ўсё выбіраюць Егіпет, Турцыю, Украіну, Балгарыю і Расію. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў статыстычнай аглядзе да Сусветнага дня турызму, паведамляе БЕЛТА.


Таксама ў спіс краін-лідэраў па ліку арганізаваных выездаў патрапілі Іспанія, Польшча, Грэцыя, Грузія, Чарнагорыя. Найбольшы рост наведванняў адзначаецца па такіх напрамках, як Егіпет (з 123,8 тыс. у 2017 годзе да 212 тыс. у 2018-м), Украіна (з 91,2 тыс. да 122,1 тыс. адпаведна), Грузія (з 6,6 тыс. да 16,4 тыс.). Менш сталі бываць грамадзяне Беларусі ў Балгарыі (49,8 тыс. супраць 62,4 тыс.), Польшчы (30,2 тыс. супраць 36,2 тыс.), Чарнагорыі (16,2 тыс. супраць 19,4 тыс.) .

У Турцыі ў мінулым годзе адпачылі 151,4 тыс., у Расіі - 47 тыс., Іспаніі - 32,2 тыс., Грэцыі - 28,1 тыс. турыстаў.

У цэлым выязной турыстычны паток з Беларусі з улікам перасячэнняў дзяржаўнай мяжы на адкрытым беларуска-расійскім участку у 2018 годзе склаў 9,3 млн чалавек. Арганізавана выехалі за мяжу 850,7 тыс. грамадзян. Геаграфія наведванняў налічвае 123 краіны свету, у тым ліку тэрытарыяльна аддаленыя (больш за 8 тыс. км) Сэнт-Люсія, Панама, Ангілья, Гватэмала, Уганда, Гана, востраў Буве. Сярэдняя працягласць знаходжання беларускіх турыстаў за мяжой склала 8 дзён.

Сусветны дзень турызму штогод адзначаецца 27 верасня. Мэта - прапаганда турызму, асвятленне яго ўкладу ў развіццё культурных сувязяў, забеспячэнне ўзаемаразумення паміж народамі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.