Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Катлеткі па-гавайску

Спатрэбіцца: 400 г курынага філе, 150 г кукурузы, 2 салодкія перцы, 1 цыбуліна, 2-3 зубкі часнаку, 1 яйка, 2 ст. л. манкі, 1 ст. л. мукі, 150 г кабачка, 1 невялікая морква, спецыі, соль.

Мяса здрабняем. Дробна наразаем цыбулю, моркву надзіраем на дробнай тарцы. На буйной тарцы надзіраем кабачок і адціскаем сок.

Здрабняем часнок. Перац наразаем не вельмі дробна. Усё добра перамешваем і дадаём кукурузу, яйка, манку, спецыі і соль. Катлеткі абвальваем у муцэ і смажым на ўмераным агні.


Маннік з сухафруктамі

Спатрэбіцца: крупы манныя — 1 шклянка; смятана — 1 шклянка; цукар — 1 шклянка; яйка — 2-3 шт.; сода — 0,25 ч. л.; ванілін — на смак; арэхі грэцкія, разынкі, курага — на смак.

Змяшаць смятану, манку і пакінуць на дзве гадзіны для набракання. Дадаць яйкі, цукар, ванілін, гашаную (воцатам ці кіпенем) соду. Дадаць разынкі, арэхі, курагу (хто што любіць). Дно бляхі прамазаць алеем, выліць цеста. Змясціць у разагрэтую духоўку і запякаць да гатоўнасці (хвілін 40).


Перац, фаршыраваны баклажанамі

Спатрэбіцца на 1-літровы слоік: перац балгарскі (сярэдні) — 5 шт., баклажаны (сярэднія) — 2 шт., кроп — 1 пучок, пятрушка — 1 пучок, часнок (сярэднія галоўкі) — 2 шт, перац духмяны (гарошыны) — 3 шт., лаўровы ліст — 1 шт. Для марынаду: вада — 125 мл, цукар — 50 г, соль — 0,5 ст. л., воцат (9 %) — 25 мл. Алей для смажання.

Балгарскі перац мыем, выдаляем насенне. Адварваем у кіпячай вадзе дзве хвіліны, дастаём і адкладаем убок. Баклажаны чысцім і наразаем уздоўж палоскамі таўшчынёй па 0,5 см.

Абсмажваем палоскі баклажанаў на алеі да залацістага колеру з двух бакоў, трохі прысольваючы. Па неабходнасці падліваем алей. Зяленіва дробна сячом, часнок здрабняем. Старанна змешваем іх. На палоскі баклажанаў выкладваем зяленіва з часнаком і згортваем рулецік. Затым гэтымі рулецікамі начыняем перац. На дно слоіка кладзём лаўровы ліст і духмяны перац-гарошак. Укладваем начынены перац.

Рыхтуем марынад: ваду з цукрам і соллю кіпяцім, дадаём воцат, заліваем перцы і ставім слоікі стэрылізавацца на 20 хвілін. Па заканчэнні стэрылізацыі закатваем і ахінаем да астывання. Закуска выдатна захоўваецца пры пакаёвай тэмпературы.


• «Унутранасці» сумачкі можна прыбраць шчоткай на клейкай аснове.

• Раствор для кантактных лінзаў дапаможа ажывіць туш, якая засохла.

• Жэлейныя цукеркі можна выкарыстаць замест бляску для вуснаў.

• Выкарыстоўвайце гумку для ідэальнага французскага манікюру.

• Сантэхнічнае прымяненне. Абматаная панчохай цеча з абмазкай паверхні цэментным растворам становіцца надзейным выхадам з непрыемнай сітуацыі.

• Падыходзяць калготкі і ў аўтамабільным рамонце. Рэмень генератара, які раптам парваўся ў дарозе, можна з поспехам замяніць капронавай панчохай. На ёй да майстэрні дакладна даедзеце.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».