Вы тут

З 1 кастрычніка ўступае ў сілу дагавор з Чэхіяй аб пенсійным забеспячэнні


Падпісана Адміністрацыйнае пагадненне аб прымяненні Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Чэшскай Рэспублікай аб пенсійным забеспячэнні ад 14 сакавіка 2018 года.


Адміністрацыйнае пагадненне ўступіць у сілу адначасова з Дагаворам — з 1 кастрычніка 2019 года. Яго рэалізацыя ў частцы пенсійнага забеспячэння дазволіць забяспечыць грамадзянам, якія жывуць у Беларусі і Чэхіі, атрыманне пенсіі за стаж працы, набыты на тэрыторыях названых дзяржаў.

У Мінпрацы і сацабароны нагадваюць, што гэты дагавор рэгулюе пытанні выплаты ўнёскаў на абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і прызначэння і выплаты пенсій: у Беларусі — працоўных пенсій па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля; у Чэхіі — па ўзросце, па інваліднасці, удаве (удаўцу), сіраце.

Пенсіі будуць прызначацца кожнай дзяржавай за свой стаж і выплачвацца на тэрыторыі дзяржавы пражывання грамадзяніна. Выплата пенсій з Беларусі ў Чэхію і наадварот будзе ажыццяўляцца ў еўра шляхам залічэння непасрэдна на асабовы рахунак пенсіянера ў банку дзяржавы пражывання.

У выпадку пераезду чалавека з Беларусі ў Чэхію і наадварот, з Чэхіі ў Беларусь, за ім будзе рухацца прызначаная яму пенсія за стаж, набыты на тэрыторыі дзяржавы выезду.

Таксама прадстаўнікі Мінпрацы растлумачылі, што па пытаннях пенсійнага забеспячэння з улікам палажэнняў дагавора неабходна звяртацца: 

  • асобам, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, — у орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства ў Беларусі,
  • асобам, якія пражываюць у Чэшскай Рэспубліцы, — у тэрытарыяльныя органы Чэшскага ўпраўлення сацыяльнага забеспячэння па месцы жыхарства ў Чэхіі.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Пенсія рушыць услед за вамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».