Вы тут

У «Суле» адбыўся беларуска-польскі фэст


У парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі «Сула», што ў Стаўбцоўскім раёне, дадзены старт чарадзе сустрэч, прысвечаных культурнай спадчыне нацыянальнасцяў, якія традыцыйна пражываюць у нашай краіне поруч з беларусамі. Першы міні-фэст адбыўся ў мінулыя выхадныя і быў прысвечаны беларуска-польскім традыцыям, якія на працягу стагоддзяў існавалі на нашых землях.


Падчас свята можна было пабачыць польскія і беларускія танцы, пачуць сучасныя і старадаўнія песні, паўдзельнічаць у майстар-класах. Госці акунуліся ў атмасферу жывой беларускай і польскай мовы, пачаставаліся нацыянальнымі стравамі. У Калегіуме іх чакалі выступленне хору польскай песні, у выкананні якога прагучала духоўная музыка,
а таксама міні-канцэрт на фісгармоніі XІX стагоддзя ад пана Тадэвуша. Праграма дня прадугледжвала і выступленні калектываў «Cantus Cordіs», «Маёвы Квят», «Карагод» ды шмат іншых.

Стварыць атмасферу старадаўняй польска-беларускай шляхецкай культуры дапамаглі ўдзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі і тэатральных суполак. На шляхецкай пляцоўцы падчас імпрэзы госці не проста ўбачылі строі ды зброю мінулых эпох, але ж і дакрануліся да жывой гісторыі, стаўшы ўдзельнікамі майстар-класаў па валоданні польскай шабляй і гледачамі сапраўдных міні-спектакляў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Дакрануліся да гісторыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».