Вы тут

Гамяльчане, якія перасоўваюцца на калясках, правялі трэнінг для кіроўцаў аўтобусаў


Гамяльчане, якія маюць інваліднасць і перасоўваюцца на калясках, правялі трэнінг для кіроўцаў аўтобусаў. Ён прайшоў у аўтобусным парку № 6 у межах праекта «Даступнае асяроддзе — інклюзіўная Беларусь».


Каля 30 кіроўцаў практыкаваліся ў дапамозе калясачнікам на аўтобусе з нізкай падлогай. Такіх у гэтым аўтапарку — чвэрць. Папярэдне ўключылі гідраўліку і апусцілі апарэль. Інваліды-спінальнікі прадэманстравалі, якім чынам яны заязджаюць у аўтобус. Таксама расказалі, як правільна закаціць і выкаціць калясачніка па нахільнай платформе, і агучылі асноўныя памылкі і меры бяспекі пры гэтых дзеяннях. Прапанавалі таксама занесці чалавека на калясцы ў транспартны сродак.

Каб навучанне было больш паспяховае, ахвотнікаў з кіроўцаў садзілі ў каляску, каб тыя паспрабавалі самастойна заехаць у транспарт. Як высветлілася, гэта зусім няпроста. Спінальнік і спартсмен Аляксандр Цімафееў кажа:

— Нават самым трэніраваным часам нялёгка, што казаць пра дзяўчыну ці чалавека сталага ўзросту. Паколькі ў нас не паўсюдна абсталяваны прыпынкі па дзяржстандартах, нават мне часам даводзіцца чакаць, каб хтосьці дапамог.

Дарэчы, большасць кіроўцаў аўтобусаў ведае, як дапамагаць людзям з фізічнымі асаблівасцямі. Напрыклад, Мікалай Пшонаў, які ездзіць па маршруце № 25, за адзінаццаць гадоў не раз заносіў калясачнікаў у транспарт:

— Наогул, калі сярод пасажыраў ёсць слабыя людзі ці калясачнікі, кандуктар даведваецца загадзя, дзе яны выходзяць, і паведамляе. У такім выпадку даўжэй стаю на прыпынку і дапамагаю выйсці.

Аналагічныя трэнінгі з кіроўцамі аўтобусаў і тралейбусаў інструктары Гомельскага абласнога грамадскага таварыства «Інваліды-спінальнікі» праводзяць штогод.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Трэнінг для кіроўцаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.