Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Адначасова нарадзілі сем жонак ратавальнікаў адной станцыі

У амерыканскім горадзе Солсберы, штат Паўночная Караліна, сем жонак пажарных, якія працуюць на адной станцыі, нарадзілі дзяцей прыкладна ў адзін і той жа час, паведамляе партал WNBC.

Першы раз СМІ звярнулі ўвагу на жанчын у сакавіку, тады ўсе яны былі на розных тэрмінах цяжарнасці і разам зрабілі фатаграфію ў пажарнай форме мужоў. Здымак шырока разышоўся па сацыяльных сетках. У верасні Брыяна Мітчэл, якая зрабіла першую фатаграфію, вырашыла сфатаграфаваць тых жа жанчын разам з іх нованароджанымі дзецьмі. «Не магу паверыць, што прайшло ўжо шэсць месяцаў з моманту, калі быў зроблены той здымак з будучымі мамамі. Час ляціць, і цяпер на пажарнай станцыі пазіруюць шчаслівыя і здаровыя дзеці і іх бацькі», — адзначыла амерыканка. Жанчыны заявілі журналістам, што не збіраліся зацяжарыць адначасова і не ведалі аб планах адна адной завесці дзяцей. «Магчыма, нашы мужы гэта запланавалі», — пажартавала адна з іх.


Аўтааматар не разгубіўся

Немец патушыў пажар півам

Нямецкі аўтааматар патушыў рухавік свайго аўто, якое загарэлася, некалькімі бутэлькамі піва, паведамляе агенцтва Assocіated Press.

Мужчына ехаў па аўтабане паблізу горада Хесбах у Баварыі і адчуў дзіўны пах. Пасля ён убачыў языкі полымя пад капотам сваёй машыны. Ён хутка ўзяў некалькі бутэлек піва, якія ляжалі ў салоне ў кейсе і заліў агонь. Пажарныя адрэагавалі на выклік і прыехалі, але ўзгаранне ўжо было патушана з дапамогай толькі пеннага напою.

Раней паведамлялася, што расіянін патушыў узгаранне квасам. Жыхар горада Камень-на-Обі (Алтайскі край) дапамог уладальнікам аўтамабіля Nіssan X-Traіl, які загарэўся, таксама заліўшы агонь, але гэтым разам — безалкагольным напоем.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Новая брыгада вырасце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.