Вы тут

У Беларусі ўдзяляецца сур'ёзная ўвага падтрымцы грамадскіх арганізацый


Гэта на сустрэчы з актывам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня пажылых людзей, які святкуюць 1 кастрычніка.


Прадстаўнікі грамадскага аб'яднання ветэранаў рэалізуюць праекты па патрыятычным выхаванні моладзі, падтрымцы адзінокіх пажылых грамадзян, святкаванні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Хачу падзякаваць вам за працу, — перадае словы Наталлі Качанавай БелТА. — Усе кірункі вашай дзейнасці значныя. На з'ездзе прафсаюзаў Прэзідэнт дакладна сказаў, што грамадскія арганізацыі — тая апора, на якой трымаецца дзяржава. Прафсаюзныя, ветэранскія, маладзёжныя, жаночыя і іншыя аб'яднанні працуюць на карысць краіны, народа».

Штогод у Адміністрацыю Прэзідэнта прыходзіць больш за 25 тысяч зваротаў — усе праблемныя моманты знаходзяцца на кантролі ведамства.

«Людзі пішуць, шукаюць дапамогі і падтрымкі ў Прэзідэнта, але ж ёсць маса кіраўнікоў на месцах, якія могуць і павінны вырашаць пытанні. Калі вы гэта бачыце, своечасова інфармуйце», — звярнулася да ветэранаў Наталля Качанава.

Нагадалі на сустрэчы і аб электаральнай кампаніі. Традыцыйна Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў прымае актыўны ўдзел у выбарах і вылучае сваіх членаў у выбарчыя камісіі.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Заўсёды ў страі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?