Вы тут

Складаная тэхніка прынесла сёлета краіне ўжо каля $3 млн


Усяго ў галіне машынабудавання ў нашай краіне налічваецца каля 200 прадпрыемстваў, на якіх працуюць больш за 150 тысяч чалавек. Лінейка вырабленай прадукцыі вельмі шырокая: ад мікрасхем і клапанаў сэрца да самых вялікіх у свеце кар'ерных самазвалаў. Мы экспартуем каля 70 % прадукцыі, якую выпускаем, пастаўкі ажыццяўляюцца больш чым у 100 краін свету, паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь СВІДЗЕРСКІ.


Фота БелТА.

Галоўнае — прыбытак

З пачатку года выраблена прадукцыі больш чым на 9 млрд рублёў, большая частка яе экспартуецца як у Расію, іншыя краіны СНД, так і ў далёкае замежжа. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю. Усяго за сем месяцаў гэтага года экспартавана тавараў на суму больш за 2,5 млрд долараў, чаканыя вынікі васьмі месяцаў — каля 3 млрд долараў. Гэта адпавядае ўзроўню 92 % да аналагічнага перыяду мінулага года.

Паводле слоў першага намесніка міністра, на вынік паўплывала дэвальвацыя расійскага рубля, таму што пастаўкі ацэньваюцца ў доларавым эквіваленце. «У фізічных аб'ёмах мы спрацавалі практычна на 100 %. Пакуль не дасягнулі прагнознага паказчыка, але распрацоўваюцца дадатковыя мерапрыемствы для выхаду на тэмп росту, больш за леташні», — дадаў намеснік міністра.

Акрамя таго, эфектыўнасць работы на замежных рынках залежыць ад кан'юнктуры цэн. Так, у цяперашні час назіраецца патан-ненне металургічнай прадукцыі ў сувязі з прыходам на еўрапейскі рынак кітайскіх вытворцаў. Больш аб'ектыўны паказчык для галіны — доля рынку, і яе прадпрыемствы не страцілі ні ў металургіі, ні ў трактарабудаванні, ні ў аўтамабілебудаванні.

А галоўнае, што прадпрыемствы спрацавалі з прыбыткам больш за 300 млн рублёў. Выкананне паказчыка па рэнтабельнасці продажаў у прамысловасці па арганізацыях з доляй дзяржавы 50 % і больш склала за сем месяцаў года 6,6 %. Сярэднямесячная заработная плата па Мінпраме ў цэлым дасягнула 1096 рублёў.

У новым годзе выпусцім 35 тысяч Gееlу

Айчынны вытворца легкавых аўтамабіляў СЗАТ «БелДжы» практычна выйшаў на намінальную магутнасць. У 2020 годзе на прадпрыемстве плануецца выпусціць 30—35 тысяч машын і пашырыць геаграфію экспарту. Чакаецца, што 10 тысяч аўтамабіляў набудуць для мясцовых спажыўцоў, а 20—25 тысяч машын накіруюцца за мяжу.

Калі сёлета прадукцыя пастаўлялася ў асноўным у Расію, то налета прадпрыемства разлічвае таксама выйсці на рынкі Казахстана, Арменіі, Украіны, Літвы. «Такія перагаворы вядуцца, — адзначыў Генадзь Свідзерскі. — Перакананы, што геаграфія паставак пашырыцца». План на 2020 год у карпарацыі Gееlу мяркуецца зацвердзіць у лістападзе.

Выхад на праектную магутнасць дазволіў прадпрыемству па выніках дзевяці месяцаў гэтага года выйсці на чысты прыбытак, які склаў больш за 20 млн рублёў, разлічыцца па ўсіх абавязацельствах з банкамі. Узровень рэнтабельнасці продажаў у сярэднім дасягае 4,9—5,2 %.

«Для старту гэта добрыя паказчыкі, — лічыць Генадзь Свідзерскі. — Вырашылі сабе да Дня машынабудаўніка паднесці падарунак — у гэтым месяцы выпусцім звыш дзвюх тысяч машын, працуючы ў адназменным рэжыме. Завод запраектаваны на выраб 120 аўто за змену, на сённяшні дзень выпускаем 100—110 машын, што практычна адпавядае вытворчай магутнасці».

Усяго з пачатку гэтага года выпушчана больш за 12 тысяч аўтамабіляў, з іх 11 тысяч прададзена. Беларускім дылерам пастаўлена 40 % прадукцыі, на экспарт у Расію — 60 %. Найбольшым попытам карысталася мадэль Аtlаs (на яе прыйшлася палова продажаў). Доля Еmgrаnd Х 7 — 30 %, Еmgrаnd 7 — 20 %. Каля 70 % пакупнікоў — фізічныя асобы, палова з іх скарысталася партнёрскімі банкаўскімі праграмамі. Па выніках гэтага года ў Беларусі плануецца рэалізаваць больш за сем тысяч машын.

Продаж і абслугоўванне аўтамабіляў ажыццяўляецца праз разгалінаваную дылерскую сетку. Нядаўна сэрвісны цэнтр адкрылі ў Кобрыне. Плануецца адкрыццё станцый сэрвіснага абслугоўвання ў Баранавічах і Пінску. У Расіі створана звыш 50 дылерскіх цэнтраў.

Больш экалагічны рухавік — не за гарамі

У будучыні наш мясцовы вытворца легкавых аўтамабіляў мае намер выпускаць аўтамабілі класа Еўра-6. Першы ўзор прадпрыемства разлічвае прадставіць ужо ў 2020 годзе.

«Вырашаем гэтае пытанне дваяк. З аднаго боку, можна пераабсталяваць легкавы аўтамабіль для работы на газе, і ён будзе адпавядаць патрабаванням Еўра-6. А ёсць мадэлі, якія выкарыстоўваюць рухавікі гэтага класа. Па «БелДжы» запланавана, што Аtlаs налета будзе мадэрнізавацца да ўзроўню Еўра-6». Такая прадукцыя можа быць запатрабавана, у прыватнасці, у балканскіх краінах.

У цяперашні час на прадпрыемстве вырабляюцца аўтамабілі класа Еўра-5. Засвоены серыйны выпуск трох мадэляў 28 мадыфікацый. Нам яшчэ трэба будзе вырашыць шмат пытанняў як з пункту гледжання абнаўлення мадэльнага шэрагу, так і з пункту гледжання сэрвісу. Цяпер праводзіцца штоквартальны аўдыт дылерскай сеткі, наладжана сістэма кантролю і ацэнкі якасці абслугоўвання кліентаў. Па кароткім нумары 138 працуе даведачна-інфармацыйная служба. Завяршаецца супраца з мабільным аператарам, каб ва ўмовах пастаўкі на 2020 год мультымедыйная сістэма мела SІM-карту і пры ініцыяцыі падтрымлівала 4G-праграмы музыкі і навігацыі».

У адпаведнасці з тэхнічным планам завода да канца года запланавана вытворчасць установачнай партыі новай мадэлі — Gееlу SХ11. Яна распрацавана Gееlу сумесна з Vоlvо на новай модульнай платформе, мае спартыўны экстэр'ер і інтэр'ер. Яшчэ адна навінка — седан Gееlу GЕ прадстаўнічага класа.

На пастаўкі ў краіны далёкага замежжа прыйшлося 30 % агульнага аб'ёму экспарту. Доля рынку ЕАЭС вырасла за кошт паставак у Казахстан і Арменію. У параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года ў 1,4 раза павялічаныя пастаўкі ў краіны Афрыкі. Пробныя партыі адпраўленыя ў дзевяць краін, куды не было экспарту ў студзені—ліпені 2018 года. У іх ліку Ліван, Бенін, Чылі, Тога, Уганда і іншыя краіны.

Танны Аtlаs у Смаленску — падман і фальсіфікацыя

Генадзь Свідзерскі адказаў на пытанне, чаму нашы машыны ў Беларусі даражэйшыя, чым у Смаленску. «Афіцыйна хачу заявіць, што не ўсе сайты дакладныя. Паведамленні, што ў Смаленску можна купіць наш аўтамабіль на 40 % танней, — падман і фальсіфікацыя. Цэнавая палітыка каардынуецца Gееlу, і прэйскурант афіцыйнага сайта кампаніі ў Расіі і Беларусі практычна не адрозніваецца», — падкрэсліў ён.

Тыя, хто выстаўляе ніжэйшую цану, не з'яўляюцца афіцыйнымі дылерамі. Гэтыя кампаніі не раз перарэгістраваліся для таго, каб працягваць падман. Разам з тым, сапраўды, цана адгрузкі прадукцыі атрымліваецца на 20 % меншай пры пастаўках у Расію за кошт нулявога ПДВ (яго грамадзянін аплачвае пры куплі). «Пры экспарце гэтая накладная не з'яўляецца накладной для пакупніка», — адзначыў Генадзь Свідзерскі.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Больш за 110 машын у змену

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.