Вы тут

Гараскоп стрыжак на кастрычнік


1 кастрычніка, аўторак. Вам сумна і хочацца свежых адчуванняў? Ці вы маеце вострую патрэбу ў крыніцы энергіі для завяршэння нейкай важнай справы? Тады адпраўляйцеся ў салон. Выключэнне складаюць тыя, хто нарадзіўся ў панядзелак ці пятніцу. Ім наведваць цырульніка ў аўторак непажадана.

2 кастрычніка, серада. Выдатная магчымасць зрабіць стрыжку і змяніць сваё жыццё да лепшага. У выніку стрыжкі вы прыцягнеце да сябе радасць і шчасце.

3 кастрычніка, чацвер. Удалы дзень. Аб'ёмная прычоска прыцягне станоўчую энергію.

4 кастрычніка, пятніца. Сёння стрыжка вельмі пажаданая. Прычоску рэкамендуецца зрабіць максімальна акуратна і якасна — гэта палепшыць ваш энергаабмен з космасам.

5 кастрычніка, субота. Калі ў вас на душы «камень», «скрабуць кошкі» або жудасна мучыць сумленне, то лепш пастрыгчыся менавіта ў суботу, тады разам з часткай валасоў вы зможаце пазбавіцца ад усяго назапашанага ўнутры вас негатыву і адчуць сябе абноўленым чалавекам.

6 кастрычніка, нядзеля. Паход да цырульніка лепш адкласці, бо стрыжка не будзе трымаць форму і, хутчэй за ўсё, вы не атрымаеце жаданага выніку.

7 кастрычніка, панядзелак. Сёння можна стрыгчы валасы, каб паскорыць іх рост, палепшыць паток энергіі здароўя і грошай.

8 кастрычніка, аўторак. Стрыжка і афарбоўванне будуць вельмі ўдалыя — можна паэксперыментаваць з формай і колерам, радыкальна змяніць прычоску.

9 кастрычніка, серада. Неспрыяльны дзень. Стрыжка можа прывесці да з'яўлення перхаці.

10 кастрычніка, чацвер. Стрыжка непажаданая, затое выдатна могуць атрымацца афарбоўванне і лячэбныя маскі.

11 кастрычніка, пятніца. Неспрыяльны дзень — валасы не будуць трымаць форму, стануць непаслухмяныя, іх будзе цяжка ўкладваць.

12 кастрычніка, субота. Неспрыяльны час для паходу да цырульніка.

13 кастрычніка, нядзеля. У гэты дзень лепш не падносіць да сваіх валасоў нажніцы, бо ваша задума не будзе мець поспеху.

14 кастрычніка, панядзелак. Поўня — гэта не найлепшы час для паходу ў салон. Стрыжка можа негатыўна адбіцца на вашым здароўі і ўзаемаадносінах з роднымі і блізкімі.

15 кастрычніка, аўторак. Удалы дзень для поўнай змены іміджу. Стрыжка пацягне за сабой ачышчэнне арганізма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый.

16 кастрычніка, серада. Стрыжка дапаможа змяніць рытм жыцця ў лепшы бок. Аб'ёмная прычоска прыцягне станоўчую энергію.

17 кастрычніка, чацвер. Па ўсходніх павер'ях стрыжка ў гэты дзень прыцягне да вас злых духаў. З'явяцца перашкоды ў справах, узнікнуць хваробы. Высокая магчымасць атрымання невялікіх траўмаў.

18 кастрычніка, пятніца. Тым людзям, якія цалкам задаволеныя сваёй знешнасцю і бягучым становішчам рэчаў, лепш пакуль нічога не змяняць у сваім абліччы. А тым, хто прагне пераменаў, наадварот, рэкамендуецца пастрыгчы валасы або пафарбавацца ў ярчэйшы колер.

19 кастрычніка, субота. Не рэкамендуецца праводзіць маніпуляцыі з валасамі. Лічыцца, што разам з імі можна зрэзаць уласны поспех і нават лёс.

20 кастрычніка, нядзеля. Стрыжка прывядзе да дэпрэсіі.

21 кастрычніка, панядзелак. Стрыжка атрымаецца ўдалая, валасы стануць гусцейшыя, карані ўмацуюцца. Калі вас праследуюць няўдачы, стрыжка дапаможа ад іх пазбавіцца.

22 кастрычніка, аўторак. Выдатны дзень — стрыжка не толькі атрымаецца раскошна, але і істотна падыме вам самаацэнку, падорыць натхненне, прыцягне да вас захапленне і любоў навакольных.

23 кастрычніка, серада. Добры дзень — валасы добра растуць, умацоўваюцца і паляпшаюць сваю структуру, менш сякуцца. Стрыжка надоўга захавае форму і прыгажосць.

24 кастрычніка, чацвер. Абавязкова наведайце цырульніка-стыліста, каб не толькі абнавіць прычоску, але і ўнесці свежы струмень поспеху ва ўсе справы, у тым ліку рабочыя і сямейныя.

25 кастрычніка, пятніца. Сёння стрыжка добра паўплывае на вашу прывабнасць і здароўе, асабліва на дыхальную сістэму.

26 кастрычніка, субота. Можна стрыгчыся, але папярэдне старанна абдумайце, што вы хочаце атрымаць у выніку: важна менавіта самастойна вырашыць гэтае пытанне, а не прыняць чужое меркаванне.

27 кастрычніка, нядзеля. Вельмі неспрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Могуць узнікнуць праблемы са здароўем і на рабоце.

28 кастрычніка, панядзелак. Стрыжка дапаможа паспяхова справіцца з завяршэннем спраў, падрыхтавацца да новага месячнага цыкла.

29 кастрычніка, аўторак. Не самы прыдатны перыяд, каб рабіць змены ў знешнасці. Паход у цырульню пагражае паслабленнем здароўя, успомняць пра вас і нядобразычліўцы.

30 кастрычніка, серада. Калі ў вас праблемы са здароўем, то стрыжка можа дапамагчы вылечыцца. Для прыцягнення энергіі лепш выбраць строгую прычоску.

31 кастрычніка, чацвер. Стрыжка ў гэты дзень — да дабра. Пакараціўшы валасы, вы абновіце энергетычныя патокі, а там і новыя фінансавыя паступленні не за гарамі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.