Вы тут

У НАН адбыўся семінар па вывучэнні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў практыкі прымянення заканадаўства


У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся семінар па вывучэнні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў практыкі прымянення заканадаўства на тэму «Заканадаўчае забеспячэнне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці: рэаліі, праблемы, перспектывы».


Як адзначыў у размове з журналістамі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, у заканадаўстве асноўныя палажэнні па рэгуляванні навуковай дзейнасці і навукі выкладзены — існуе каля 600 нарматыўных актаў па розных кірунках.

«Але нам бы хацелася, каб інтэлектуальная ўласнасць яшчэ б падтрымлівалася, каб вучоныя мелі права на інтэлектуальную ўласнасць. І было ў гэтай сувязі матэрыяльнае стымуляванне. Цяпер пашыраюцца такія віды дзейнасці, як венчурная навуковая дзейнасць, яна яшчэ недастаткова рэгулюецца, — сказаў Уладзімір Гусакоў. — Ёсць нават у Беларусі сёння прыватная навука, яна таксама ў гэтай сувязі патрабуе некаторых іншых падыходаў і новых падыходаў у заканадаўстве».

Акадэмія навук канструктыўна працуе з парламентам, і такія пасяджэнні адбываюцца перыядычна.

Па словах старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка, навука з'яўляецца галоўным драйверам эканомікі і задае тыя параметры, якія дазваляюць вырвацца краіне ў эканамічным развіцці. Таму самае галоўнае — гэта суправаджэнне і забеспячэнне навуковай інавацыйнай дзейнасці.

«Без навукі і без павышэння статусу вучонага (я глыбока перакананы, што тут вельмі шмат трэба зрабіць) немагчыма паспяховае, дынамічнае развіццё ніводнай цывілізаванай краіны. І я думаю, нам усім трэба яшчэ будзе папрацаваць над рэалізацыяй практычнай плоскасці рашэнняў другога з'езда вучоных. Там вельмі шмат чаго трэба выканаць з той рэзалюцыі, што яшчэ нявыканана. У тым ліку і даручэнні Прэзідэнта. І я думаю, што вось гэты семінар (вы пачуеце вельмі змястоўныя даклады) якраз будзе спрыяць нашаму далейшаму паступальнаму развіццю», — адзначыў Ігар Марзалюк.

«Акадэмія навук па сваім прызначэнні павінна і абавязана генерыраваць ідэі», — сцвярджае намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. «У гэтым выпадку ў нас знаходзіцца, па-першае, некалькі законапраектаў у парламенце. Нас вельмі цікавіць і турбуе лёс законапраекта аб інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці, таму што, на наш погляд, гэта тыя задзелы, перспектывы, арыенціры, па якіх павінна развівацца наша краіна. Потым на падыходзе да нас Кодэкс аб адукацыі. І я мяркую, таксама не трэба нікому тлумачыць, наколькі важная і актуальная тэма той стратэгіі, якая павінна быць закладзена ў сістэме адукацыі», — сказаў Баляслаў Пірштук.

Сярод спецыфічных праблем сферы ён падкрэсліў недастатковую колькасць дактароў навук, кандыдатаў і падзенне прэстыжнасці навуковых прафесій.

«Таму нам трэба знайсці механізмы і ўмовы матывацыі, каб моладзь цягнулася ў навуку, каб абарон было больш, галін, у якіх яны будуць сябе праяўляць, было больш. Пацвярджаю, патэнцыял добры, паспяховых адкрыццяў і там, дзе ўдзельнічаюць беларусы, нямала, — адзначыў парламентарый. — Мы не павінны задавольвацца тым, што маем, і, безумоўна, наша задача, як парламентарыяў, намацваць пункты росту, праз якія няма развіцця».

Пасля семінара дэпутаты, па словах Баляслава Пірштука, вызначаць моманты, якія тармозяць развіццё навукі, і ў самыя кароткія тэрміны ўнясуць у законапраекты праўкі.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Заканатворчасць па-навуковаму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».