Вы тут

Дзеці і жывёлы


Для добрых спраў узрост не мае значэння, і нашы юныя аўтары з мінскай гімназіі №19 паказальны таму прыклад. Усе яны калісьці не прайшлі міма поўных надзеі вочак і дапамаглі тым, хто сам сабе дапамагчы не можа. І ў гэтых гісторыях з любоўю дзеляцца ўспамінамі пра сустрэчу са сваімі чатырохногімі сябрамі і пра тое, як змаглі змяніць жыццё адзін аднаго. Вядома, у лепшы бок.

Родны шэры камячок

Гэта быў сонечны чэрвеньскі дзень. Я павольна ішоў да возера, якое знаходзіцца недалёка ад нашай дачы, і раптам на сцежцы заўважыў маленькі камячок. Падышоўшы бліжэй, я зразумеў, што камячок – гэта зусім маленькае і вельмі пухнатае кацяня. Адчуўшы маё набліжэнне, малыш пачаў мяўкаць танюсенькім, зусім яшчэ кволым галаском. “Згубіўся? Выкінулі? Забяруць? Кошка знойдзе?” – разважаў я. Пакінуць кацяня ў небяспецы я не мог, а таму вырашыў забраць яго дадому, каб пасля паспрабаваць знайсці кошку-маці ці гаспадароў. Толькі хацеў узяць малыша на рукі, як раптам пачуў нейкі шум. Павярнуў галаву: вялікі сабака набліжаўся да нас. Я аслупянеў ад нечаканасці і на імгненне заплюшчыў вочы.

Ці то ад жаху, ці ад непаразумення пухнацік сядзеў моўчкі. Сабака заўважыў гэты маленечкі камячок, але спачатку і сам разгубіўся і не ведаў, што рабіць далей, як сябе паводзіць. Ён бегаў вакол кацяняці, то прынюхваючыся, то спрабуючы асцярожна дакрануцца лапай. А пасля вельмі лагодна лізнуў малыша. Як я здзівіўся, калі лабрадор пачаў лізаць мне рукі, а затым папіхаць мяне ў нагу сваім вільготным носам, быццам падказваючы, што кацяняці патрэбна дапамога!

Увесь час, пакуль мы ішлі дадому, сабака суправаджаў нас з шэранькім камячком, які прыціх на маіх руках, але ўважліва сачыў сваімі вочкамі-пацеркамі то за мной, то за сабакам.

Я пачаставаў нашага новага сябра смачнай костачкай, кацяня напаіў малаком. Сабака ўвесь час назіраў за пухнацікам, а калі той сцішыўся і заснуў, то лізнуў яго, пасля мяне і пайшоў гуляць далей. “Якія жывёлы разумныя. Часам яны дабрэйшыя за людзей”, – падумаў я.

Ні мама-кошка, ні гаспадары не знайшліся – малое засталося ў нас. Я зразумеў: мы родныя з гэтага моманту.

Кацяня атрымала мянушку Мурзік, таму што на мысачцы ў яго была беленькая плямка. Пазней стала зразумела, што ў выбары мянушкі мы не памыліліся, таму што пасля дажду коцік любіў забегчы ў хату і пакінуць на падлозе адбіткі сваіх лапак.

Увесь клопат пра кацяня ўзяла на сябе наша Мурка (таксама выратаваная намі кошка). Яна прыняла малое як сваё дзіця. Мурка вельмі адказна выконвала ролю маці: мыла кацяня па некалькі разоў на дзень, хадзіла за ім следам, сачыла, каб чаго не здарылася, каб не пакрыўдзілі дарослыя каты.

Мурзік рос вельмі шустрым, ён не мог уседзець ні хвілінкі на месцы. Вось толькі быў побач – ужо гойдаецца на фіранцы, ловіць мух, гуляецца з паперкай,  а то і ўваліцца ў тазік з вадой...

А я мару ўзяць яшчэ кацяня ці дарослага ката з прытулку. І не трэба мне, каб быў ён якой-небудзь адмысловай пароды. Галоўнае – выратаваць чыё-небудзь жыццё, прынесці карысць. Хто ж ім дапаможа, як не мы…

Міхаіл БАГАМОЛЬЦАЎ

Три хвоста

Моего будущего друга Рэя я нашла у себя во дворе. Это был щенок кофейного цвета, с розовой звездочкой на носу и толстым животиком. Он боязливо смотрел на меня из-за машины и скулил. «Такой замечательный, он не может быть ничейным», – подумала я. Чтобы найти хозяина малыша, мы с подругами расклеили объявления, но нам так никто и не перезвонил. И тогда я уговорила маму оставить щенка у себя.

Мой второй хвостатый друг – котик Ёша – появился у нас, когда мамина подруга уже собиралась отвозить котят своей кошки в деревню, потому что девать их было некуда. Этот серенький комочек с желтыми глазами и огромными ушами так урчал и мило мурлыкал, что не влюбиться в него было невозможно. Даже Рэй со временем подружился с новым соседом. И кажется, что котик и собачка – идеальная пара домашних питомцев. Но когда ты начинаешь помогать, пройти мимо, будто это не твое дело, уже невозможно. Так вскоре из подвала к нам переселилась кошечка Мия. Сейчас у меня дома три хвостатых друга, в глазах которых я каждый день вижу любовь и благодарность.

Варвара САВИЦКАЯ

Мая котка Каця

Мая сяброўка з’явілася ў мяне выпадкова. Неяк, ідучы з работы, маці знайшла на вуліцы маленькае кацяня і прынесла дадому. Мы яго памылі, накармілі і назвалі Кэйт, ці проста Каця.

Для кожнага гаспадара яго выхаванец – самы прыгожы. Не з’яўляюся выключэннем з такіх гаспадароў і я. У нашай любіміцы шэрая з белымі плямкамі спінка, снежна-белы жывоцік, паласаты хвост, вялікія вушы і міндалепадобныя зялёныя вочы.

З маленькага мурзатага кацяняці Каця вырасла ў прыгожую вялікую, але гарэзлівую котачку, якая вельмі любіць гуляць з рознымі цацкамі (і далёка не толькі са сваімі, бо нашы рэчы таксама ідуць у ход) і скакаць па фортках і вялізных шафах, паказваючы свой спрыт, сваю грацыёзнасць. Яшчэ яна любіць сачыць за бягучай вадой і скідваць невялікія рэчы з розных палічак і сталоў. Калі Каця хоча, каб яе палашчылі, яна прыходзіць да каго-небудзь з членаў нашай сям’і, тыкаецца галавой і пачынае муркаць. Наша кошачка не любіць быць адна нават ноччу і таму кожны раз прыходзіць да мяне ў пакой і кладзецца спаць ля маіх ног.

Раніцай Кэйт заўсёды праводзіць усіх нас – каго ў школу, каго на працу, а пасля чакае і аднолькава радасна сустракае тых, хто прыходзіць дадому. І мы стараемся прыйсці ў хату не з пустымі рукамі. Яна аддзячвае нам пяшчотай, даверлівасцю і адданасцю.

Я, безумоўна, штодня дапамагаю даглядаць Кацю: кармлю, прыбіраю латок і таксама вельмі люблю гуляць з ёй.

З таго моманту, калі мы ўзялі кацяня дадому, прайшло ўжо больш за паўгода. І я спадзяюся, што Каця будзе побач з намі яшчэ вельмі доўга – усё сваё кацінае жыццё.

Кірыл ЛЫСКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».