Вы тут

“Песня кавылю” даляцела з Элісты


У Мінску выйшла кніга народнага паэта Калмыкіі, сябра беларускай літаратуры Эрдні Эльдышава


Эрдні Эльдышаў

Гэта не першая сустрэча беларускага чытача з творчасцю калмыцкага мастака слова: раней вершы яго друкаваліся ў літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях Беларусі. Кнігу “Песня кавылю” перастварыў на беларускую мову старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Добрыя беларуска-калмыцкія літаратурныя сувязі наладжваліся здаўна. Яшчэ ў 1960-я гады ў Элісце пабачылі свет кнігі народных песняроў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы на калмыцкай мове. Сярод шчырых прапагандыстаў нашай літаратуры ў Калмыкіі быў Міхаіл Хонінаў. А нядаўна ў райцэнтры Беразіно калмыцкаму паэту, драматургу, празаіку, перакладчыку й беларускаму партызану Міхаілу Хонінаву ўсталявана мемарыяльная дошка. Якраз у мясцінах на памежжы Міншчыны і Магілёўшчыны слаўны сын калмыцкага народа партызаніў, за баявыя подзвігі быў адзначаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У розныя гады ў Беларусі выйшлі кнігі паэзіі Давіда Кугульцінава, Міхаіла Хонінава. І цяпер у перыядычным друку Беларусі друкуюцца творы Рымы Ханінавай, Раісы Шурганавай, Веры Шуграевай у перакладзе на беларускую мову.

Што да Эрдні Эльдышава, то ён асабіста як старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Калмыкіі прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі перакладаў і публікацый твораў беларускіх аўтараў у Калмыкіі.

Мікола Берлеж

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.