Вы тут

Запрашаем!


1 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося урачыстае адкрыццё тэматычнай фотавыставы Альфрэда Мікуса “БЕЛАРУСКІЯ ПРЫГАЖУНІ” (жаночы вобраз у календары народных абрадаў). Выстава прысвечана ролі жанчыны ў традыцыйнай беларускай культуры, а таксама 95–годдзю нашага часопіса "Алеся". Вобраз беларускіх жанчын у сваіх працах стварае фатограф і фотажурналіст Альфрэд Мікус, сябра праўлення народнага фотаклуба “Мінск”, удзельнік Беларускага саюза фотамастацтва і Міжнароднай асацыяцыі фотамастацтва FIAP, уладальнік шматлікіх дыпломаў і медалёў міжнародных фотавыстаў, эксперт журы міжнародных фотаконкурсаў. Канцэпцыю тэматычнай экспазіцыі распрацавала этнограф, старшы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вера Мішына. Выстава будзе працаваць да 20 кастрычніка, запршаем!

 


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».