Вы тут

Хатнія гульні ХК "Дынама-Мінск" у сярэднім наведваюць звыш за 13 тыс. гледачоў


Хатнія гульні ХК "Дынама-Мінск" у сярэднім наведваюць звыш за 13 тыс. гледачоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе хакейнага клуба.


Матч "Дынама" і "Сочы" 1 кастрычніка наведаў 12.621 глядач. У сярэднім хатнія гульні "зуброў" збіраюць 13280 чалавек. Гэта найлепшая сярэдняя наведвальнасць за апошнія пяць сезонаў. У сезоне 2014/2015 на хатніх сустрэчах мінчан прысутнічалі 14120 заўзятараў. Тады "Дынама" стала трэцяй камандай у Еўропе па наведвальнасці.

Бліжэйшыя матчы падапечныя Крэйга Вудкрафта правядуць дома з чалябінскім "Трактарам" (3 кастрычніка) і казанскім "Ак Барсам" (6 кастрычніка).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?