Вы тут

Прайшоў рэспубліканскі форум сельскай моладзі


Днямі на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці прайшоў рэспубліканскі форум сельскай моладзі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтральны камітэт ГА «БРСМ», Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства адукацыі, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.


Урачыстае адкрыццё форуму адбылося на базе ВНУ. У мерапрыемстве брала ўдзел каля 200 маладых спецыялістаў прадпрыемстваў АПК, прадпрымальнікаў, маладых работнікаў (да 31 года) устаноў адукацыі, культуры і аховы здароўя, размешчаных у сельскай мясцовасці. Большасць удзельнікаў — моладзь Мінскай вобласці, таксама на форум былі запрошаны дэлегацыі ўсіх абласцей краіны і больш за 200 студэнтаў аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, культуры, аховы здароўя, эканомікі. У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага праекта «Моладзь — за ўраджай!»

Таксама ў рамках форуму прайшлі пленарныя пасяджэнні, выязная адукацыйная праграма з перспектыўным кадравым рэзервам, арганізоўвалася работа секцый «Сельская гаспадарка», «Прадпрымальніцтва», «Адукацыя», «Ахова здароўя», «Культура», «Моладзь» з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, сельскагаспадарчых арганізацый, бізнесу, грамадскіх аб'яднанняў.

Творчым працягам мерапрыемства стаў фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». У яго спаборніцтвах бралі ўдзел шэсць маладых сем'яў з усіх рэгіёнаў краіны.

У выніку ўладальнікам ганаровага тытула стала сям'я Васіля і Кацярыны Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна, куды і паехаў галоўны прыз — мотакультыватар «Фермер». Другое месца ў конкурсе заняла сям'я Віктара і Наталлі Янковічаў з гарадскога пасёлка Острына Шчучынскага раёна. Ёй дасталася пральная машына. Сям'я Барыса і Юліі Яраш з аграгарадка Крынічны Мазырскага раёна замкнула тройку лідараў. Дадому яны паехалі з новым тэлевізарам.

Апроч таго, усе сем'і-фіналісты атрымалі ў падарунак сертыфікаты на суму 80 базавых велічынь (2040 рублёў), веласіпеды, касметыку для ўсіх членаў сям'і, а дзецям яшчэ дасталіся салодкія прысмакі і мяккія цацкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота прадстаўлена БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».