Вы тут

Новыя кацельні хутка пачнуць працаваць у Добрушы і Буда-Кашалёве


Да ацяпляльнага сезона 2019—2020 гадоў Гомельшчына гатова. Адпаведныя пашпарты атрымалі ўсе цеплакрыніцы, спажыўцы, арганізацыі, якія транспартуюць цеплавую энергію і знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ. На пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гомельскай вобласці» Дзмітрый Згурскі расказаў пра тое, што зроблена.


Цалкам праведзены прафілактычныя рамонты абсталявання кацельных, цэнтральных цеплавых пунктаў, унутрыдамавых інжынерных сетак. Больш за 110 кіламетраў цеплавых сетак заменена, адрамантавана звыш 103 тысяч метраў квадратных дахаў. Пры гадавым заданні ў 440 тысяч «квадратаў», за 9 месяцаў капітальны рамонт жылых дамоў правялі на 320 тысячах метраў квадратных — гэта 101,9 %.

У вобласці ёсць мабільныя цеплагенеруючыя ўстаноўкі, а таксама падрыхтаваны да работы перасоўныя блокава-модульныя кацельні. Створаны аварыйныя брыгады з кругласутачным дзяжурствам на выпадак узнікнення пазаштатных сітуацый. Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей даручыў адказным службам узмацніць кантроль за абследаваннем вентыляцыйных і дымавых каналаў усяго жыллёвага фонду, у тым ліку прыватнага і ведамаснага.

Да таго ж сёлета ў Гомельскай вобласці мадэрнізавалі 84 кацельні. На гэтыя мэты былі выкарыстаны бюджэтныя грошы ў памеры 9,5 мільёна рублёў, таксама ўкладзена звыш 350 тысяч з уласных сродкаў прадпрыемстваў ЖКГ.

Акрамя таго, для замяшчэння імпартуемага прыроднага газу сёлета ў вобласці запланаваны ўвод дзвюх цеплакрыніц на мясцовых відах паліва. У Добрушы кацельня рыхтуецца да пуску ў кастрычніку, а ў Буда-Кашалёве ўвод запланаваны на сярэдзіну лістапада. Па выніках года ў рэгіёне доля мясцовых відаў паліва прагназуецца на ўзроўні каля 45,2 %. На Гомельшчыне створаны запас драўнянага паліва і топачнага мазуту з перавышэннем запланаваных лічбаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.