Вы тут

Хто стане сенатарам?


Склад прадстаўнікоў Мінска ў Савеце Рэспублікі амаль цалкам абновіцца

Кандыдатуры прэтэндэнтаў на вылучэнне ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ад Мінска былі разгледжаны на сумесным пасяджэнні Мінгарвыканкама і Мінгарсавета. Дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо — адзіны з сенатараў мінулага склікання, хто зноў будзе прадстаўляць сталіцу ў верхняй палаце парламента, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.


З дзевяці разгледжаных на пасяджэнні кандыдатур у склад Савета Рэспублікі ад Мінска адобраны восем. Акрамя Алега Румо ў іх лік увайшлі дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Іванец, дырэктар гімназіі № 10 Марына Ільіна, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Мінску Таццяна Рунец, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ Андрэй Русаковіч, намеснік дырэктара — кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі Сяргей Сівец, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц.

У 2016 годзе членамі верхняй палаты парламента ад Мінска сярод іншых сталі цяперашнія старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Нагадаем, што выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць 7 лістапада. Сенатараў выбіраюць мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усяго вылучаюцца восем кандыдатаў ад кожнай вобласці і восем ад Мінска. Прэзідэнт Беларусі прызначае яшчэ восем сенатараў.

* * *

Брэсцкая вобласць вызначылася з кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі. 

Абмеркаванне кандыдатур прэтэндэнтаў у верхнюю палату парламента адбывалася на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых
камітэтаў. Усяго вылучана восем кандыдатур. Сярэдні ўзрост кандыдатаў у сенатары складае 56 гадоў. Самы вопытны з іх — дырэктар ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» Баранавіцкага раёна Васіль Маркевіч, які цяпер з'яўляецца дзеючым членам Савета Рэспублікі.

Адным з самых вядомых у спісе прэтэндэнтаў можна назваць галоўнага ўрача Брэсцкай абласной бальніцы доктара медыцынскіх навук, прафесара Аляксандра Карпіцкага, які чатыры скліканні абіраўся дэпутатам абласнога Савета. За яго кандыдатуру аднагалосна прагаласавалі ў Брэсце і Камянцы. Павагу і аўтарытэт дзякуючы шматгадовай добрасумленнай працы здабыў у землякоў і старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, кандыдатуру якога прапанавалі ў Століне і Лунінцы.

Бярозаўскі і Пружанскі раёны ў верхняй палаце парламента можа прадставіць старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч, Кобрынскі і Маларыцкі — старшыня абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава. У спіс удзельнікаў кампаніі таксама ўвайшлі старшыня Жабінкаўскага райсавета Анатоль Шалтанюк, дырэктар ААТ «Парахонск» Валерый Храленка, загадчыца натарыяльнай канторы Пінска Ірына Сачкоўская.

* * *

Магілёўская вобласць прапанавала свае кандыдатуры ў члены Савета Рэспублікі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ЦВК. У спісе прозвішчы васьмі чалавек.

Прэзідыумамі Быхаўскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага райсаветаў дэпутатаў прапанаваная кандыдатура Віктара Ананіча, старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Бабруйскі гарадскі, Слаўгарадскі і Асіповіцкі раённыя Саветы дэпутатаў вылучылі кандыдатуру Сяргея Анюхоўскага, дырэктара ААТ «Чырвоны харчавік». Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў абраў у якасці свайго кандыдата Дзмітрыя Варанюка, першага сакратара ЦК грамадскага аб'яднання БРСМ, а Магілёўскі і Чавускі раённыя Саветы — Алега Дзячэнку, прарэктара па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А. Куляшова. Таксама сярод прэтэндэнтаў на сенатарскі партфель Аляксей Кушнарэнка, генеральны дырэктар «Белпалівагаза», якога вылучылі Быляніцкі, Круглянскі і Шклоўскі райсаветы, Ігар Каско, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы (ад Клімавіцкага, Крычаўскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага райсаветаў), Валерый Палішчук, начальнік Магілёўскага інстытута МУС Беларусі (ад Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага Саветаў дэпутатаў) і Алег Портнік, дырэктар саўгаса «Дабраволец» (ад Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раённых Саветаў дэпутатаў).

* * *

Міншчына вызначылася са сваімі кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі, сярод якіх — старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

Спіс размешчаны на сайте ЦВК. Так, кандыдатуру Наталлі Віктараўны вылучылі на прэзідыумах Саветаў дэпутатаў Любанскага, Слуцкага і Старадарожскага раёнаў. Сярод іншых прэтэндэнтаў — Валерый Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Алег Суконка, дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, Іван Галаваты, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій», Уладзімір Лук'янаў, генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», Каліна Капуцкая, дырэктар СШ № 14 г. Маладзечна. Таксама ў спісе прозвішчы Алены Зяблікавай, старшыні Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў і Аляксандра Бачылы, начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама.

* * *

Гомельшчына прапанавала сваіх сем кандыдатаў на месца ў Савеце Рэспублікі.

Так, сярод прэтэндэнтаў — Таццяна Абель, мастацкі кіраўнік народнага цырка імя Валерыя Абеля; Уладзімір Катовіч, загадчык аддзялення мікрахірургіі вока № 1 Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай бальніцы; Аляксей Нявераў, старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі; Алег Слінько, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара»; Ганна Смаляк, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа; Андрэй Шышкін, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Свабоднае слова»; Фелікс Яшкаў, начальнік Гомельскай мытні.

* * *

Віцебская вобласць вызначылася з кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі.

Лёзненскі, Гарадоцкі, Шумілінскі і Віцебскі раёны зможа прадстаўляць рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта доктар медыцынскіх навук Анатоль Шчасны. Аўтарытэтны кіраўнік ВНУ і дасведчаны доктар зараз з'яўляецца дзеючым членам Савета Рэспублікі. У Віцебску прапанавалі кандыдатуру дырэктара тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Алены Панцюховай. Ураджэнка Віцебска добра ведае родны горад, яго праблемы і таксама абіралася ў верхнюю палату парламента.

Аршанскі і Дубровенскі раёны можа прадставіць Юрый Дзяркач. Ён доктар медыцынскіх навук і ўжо амаль дзесяць гадоў кіруе сістэмай аховы здароўя Віцебскай вобласці. Упершыню ў спіс удзельнікаў кампаніі ўвайшоў старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў. Ён стаў кандыдатам ад Наваполацка і Расонаў.

У спісе прэтэндэнтаў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Ляўковіч. Яе кандыдатуру падтрымалі ў Бешанковічах, Сянно, Чашніках і Талачыне. Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі і Ушацкі раёны ў верхняй палаце парламента можа прадставіць дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" Алег Жынгель.

Таксама ў лік удзельнікаў кампаніі ўвайшлі генеральны дырэктар КУП "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў (Браслаўскі, Мёрскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны) і дырэктар Полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава Таццяна Палушкіна (ад Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.