Вы тут

У Жытоміры пачаўся ІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны


Сёння ў міжнародным мерапрыемстве прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Запланавана выступленне кіраўніка дзяржавы на пленарным пасяджэнні форуму, якое будзе прысвечана патэнцыялу ўзаемадзеяння дзвюх краін праз прызму развіцця міжрэгіянальных сувязяў. Чакаюцца таксама перагаворы з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, абмеркаванне актуальнага стану і перспектыў развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў розных сферах, абмен думкамі па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.


Напярэдадні падчас інтэрв'ю прадстаўнікам украінскіх СМІ беларускі лідар адзначыў, што сустрэча дасць магчымасць не проста пазнаёміцца асабіста на чалавечым узроўні, але і лепш зразумець і даведацца пра пазіцыю адзін аднаго па тых ці іншых пытаннях.

Другі ў гісторыі Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пачаўся ўчора з чарговага пасяджэння беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва з удзелам кіраўнікоў абедзвюх гандлёва-прамысловых палат і паслоў дзвюх краін. Пасля адбыліся бізнес-перамовы, падпісаны дзелавыя кантракты і пагадненні, прайшло пасяджэнне сумеснай камісіі па каардынацыі пытанняў аховы і ўстойлівага выкарыстання трансгранічных прыродаахоўных тэрыторый, экафорум. Увечары ўдзельнікі форуму наведалі «Канцэрт дружбы».

Учора і сёння ў Жытоміры працуе выстаўка буйнагабарытнай тэхнікі беларускіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў, у тым ліку навінкі. Сярод прадстаўленых адзінак тэхнікі ёсць і тыя, якія з'яўляюцца вынікам супрацоўніцтва дзвюх краін. Беларускі бок не выключае, што асобныя экспанаты знойдуць сваіх пакупнікоў непасрэдна на мерапрыемстве. Па суседстве арганізаваны кірмаш прадукцыі і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі і Украіны.

Жытомір гэтымі днямі наведваюць дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі і з 22 рэгіёнаў Украіны. Летась тавараабарот паміж краінамі склаў амаль 5,5 мільярда долараў. Вынікі першага форуму рэгіёнаў, які адбыўся ў Гомелі летась у кастрычніку, не прымусілі сябе чакаць. Аб гэтым на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што менавіта гандлёва-эканамічныя адносіны — ключавы складнік беларуска-ўкраінскага партнёрства, і дасягненні тут значныя.

«Працуюць сумесныя прадпрыемствы, ёсць нямала агульных інфраструктурных праектаў. Нас аб'ядноўваюць цесныя кааперацыйныя сувязі. І трэба сказаць, што гэты працэс пастаянна ўзмацняецца, нарастае», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Чакаецца, што па выніках форуму будзе падпісаны шэраг дакументаў па развіцці міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў розных сферах, а таксама дамоўленасці на ўзроўні прадпрыемстваў.

Тым часам

Дзелавыя колы і прадпрыемствы Беларусі і Украіны падпісалі некалькі дзясяткаў дакументаў на суму больш за $500 млн. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч па выніках праведзенага ў Жытоміры восьмага пасяджэння двухбаковага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва.

Уладзімір Улаховіч нагадаў, што на І Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны была ўзятая планка ў $140 млн. У Жытоміры ж, паводле яго слоў, падпісаны пагадненні на пастаўку беларускай прадукцыі на суму больш за $542 млн.

«Адкрыліся новыя кірункі, па якіх падпісаны кантракты. Гэта не толькі традыцыйная нафтахімія, машынабудаванне — гэта яшчэ і будаўнічая сфера, лёгкая і харчовая прамысловасць. Гэта значыць, мы пашыраем наш экспартны партфель», — адзначыў старшыня БелГПП.

Нягледзячы на вялікую суму кантрактаў, ён лічыць, што ў Беларусі і Украіны яшчэ шмат перспектыў. «Вельмі запатрабаваная тэма, але яшчэ не да канца пераведзеная ў плоскасць канкрэтных праектаў, — інфраструктура, лагістыка і транспартныя калідоры. Пра гэта мы гаворым, гэта ў парадку дня. Але вельмі важна ўсё гэта перакласці на канкрэтныя праекты, таму што Беларусь і Украіна валодаюць вельмі магутным лагістычным патэнцыя-
лам», — адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Паводле БелТА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: На агульнай мове

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.