Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём настаўніка


Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка.

Ваша вялікая праца патрабуе поўнай самааддачы, высакароднасці душы, цярпення і бязмежнай любові да дзяцей.

Мы жывём у дынамічны час: развіваецца навука, удасканальваюцца методыкі, абнаўляецца змест адукацыі. Аднак нават самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ніколі не заменяць жывых стасункаў з настаўнікам.

Абапіраючыся на традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа, вы вызначаеце заўтрашні дзень краіны. Ведзяце сваіх вучняў да вяршынь ведаў, фарміруеце асобы, выхоўваеце сапраўдных патрыётаў — грамадзян нашай Айчыны.

Перакананы, што аўтарытэт і высокі статус настаўніка ў грамадстве — залог паспяховай будучыні дзяржавы.

Дзякую вам за высокі прафесіяналізм, вернасць абавязку і прызванню.

Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям.

Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Высокі статус настаўніка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».