Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за верасень зменшыліся на 60 мільёнаў долараў


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 кастрычніка 2019 года, па папярэдніх звестках, склалі 8 830,9 млн. долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.


За верасень 2019 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 60,1 млн. долараў ЗША (на 0,7 працэнта) пасля росту ў жніўні 2019 года на 263,1 млн. долараў ЗША (на 3,0 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках верасня абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 355 мільёнаў долараў ЗША.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у верасні спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.